Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Кореличский
районный
исполнительный
комитет

Новости района

10 мая 2022

95-гадовы ветэран Вялікай Айчыннай вайны з г.п. Мір Уладзімір Данілавіч Буй: “У гэтым годзе я зноў буду ўдзельнікам парада Перамогі ў Карэлічах, за 77 мірных гадоў не прапусціў ні аднаго”

 95-гадовы ветэран Вялікай Айчыннай вайны з г.п. Мір Уладзімір Данілавіч Буй у перадсвяточныя дні амаль кожны дзень сустракае гасцей. Мясцовая ўлада, школьнікі, былыя калегі па працы —  усе спяшаюцца павіншаваць яго з надыходзячым Днём Перамогі.

—   9 Мая — самае любімае і чаканае свята для мяне, — гаворыць ветэран. — Кожны год я адчуваю тую бясконцую радасць, што адчуў у маі 1945 года.

Да доўгачаканай Перамогі Уладзіміру Данілавічу прыйшлося перажыць шмат месяцаў, поўных трывог і страт. У 1944 годзе 17-гадовым юнаком ён пайшоў у партызанскі атрад, дзе быў другім нумарам кулямётчыка. Начныя выкананні даручаных заданняў, удзел у групе па падрыве чыгункі, баявыя дзеянні ў складзе партызанскага знішчальнага батальёна, смерць баявых таварышаў, два складаных раненні і моцная кантузія — столькі выпрабаванняў адмерала яму вайна.

—   У гэтым годзе я зноў буду ўдзельнікам парада Перамогі ў Карэлічах, за 77 мірных гадоў не прапусціў ні аднаго, — з гонарам гаворыць ветэран.