Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

8 ліпеня 2021

У Малюшычах на полі Яна Фогеля праведзены мітынг, прысвечаны памяці героя

 На Карэліччыне стала добрай традыцыяй праводзіць штогод 8 ліпеня мітынг на полі імя Яна Янавіча Фогеля ў Малюшычах. Тут 8 ліпеня 1944 года ў баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі за вызваленне Карэліцкага раёна быў смяротна паранены Герой Савецкага Саюза камандзір 120-й гвардзейскай стралковай дывізіі генерал-маёр Я. Я. Фогель. Ушанаваць памяць аб ім сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады, ідэолагі раёна, кіраўнікі арганізацый і ўстаноў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, моладзь раёна.

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Эльвіра Сарока дзеліцца думкамі з нагоды падзеі: «Вельмі важна памятаць і захаваць памяць для нашых нашчадкаў пра людзей, якія аддалі свае жыцці, праявілі гераізм, вызваляючы Радзіму ад нямецка-фашыскіх захопнікаў. Сімвалічна, што мітынг адбываецца на такім знакавым месцы, дзе праводзіліся баі. Дзеці павінны ведаць праўду пра нашу гісторыю і падзеі ў тыя гады. Асабліва гэта важна цяпер, калі з’явілася спроба праз Інтэрнэт перапісаць старонкі гісторыі, сказіць факты і гераізаваць нацызм. Нашы дзяды і прадзеды аддалі свае жыцці за мірнае неба, і наша задача — захаваць памяць і павагу, сваім прыкладам перадаць памяць маладому пакаленню».

Ян Янавіч Фогель нарадзіўся ў 1898 годзе ў Латвіі, якая на той момант уваходзіла ў склад Расійскай імперыі. Аддаў сябе ваеннай справе. Прайшоў Першую сусветную і грамадзянскую войны, займаў розныя палітычныя і камандныя пасты. Закончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ. Камандаваў 38 стралковай дывізіяй. Апошні свой загад Ян Янавіч Фогель аддаў з 7 на 8 ліпеня 1944 года. Ад ранення, атрыманага ў ходзе Беластокскай наступальнай аперацыі 8 ліпеня 1944 года, генерал-маёр у баі за горад Навагрудак каля в. Малюшычы быў смяротна паранены. Пахаваны ў г. Дзятлава. Гвардыі генерал-маёру Фогелю Яну Янавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У сваім выступленні намеснік старшыні Карэліцкаа раённага выканаўчага камітэта, старшыня РА ГА «Белая Русь» Яўген Чычкан дзень 8 ліпеня назваў добрай падзеяй: гэта дзень вызвалення Карэліцкага раёна ад нямецка-фашыскіх захопнікаў. Мы атрымалі вызваленне і мір на зямлі цаной жыцця герояў, і трэба памятаць пра іх і берагчы заваяванае. Прамоўца таксама звярнуў увагу удзельнікаў мітынгу на інфармацыйную вайну, якая прадаўжаецца. Таму кожны з нас павінен адрозніваць праўду ад хлусні .»Людзі аддалі жыцці за свабоду, і яе трэба захаваць ,— сказаў прадстаўнік мясцовай улады. — Вечная памяць героям, якія заваявалі мір на зямлі!»

 

 

Маладзёжны лідар пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын», бібліятэкар Кацярына Шаўцова адзначыла: «Як малады грамадзянін нашай краіны, пераканана: сёння Беларусь рухаецца верным курсам. Сёння, у дзень вызвалення Карэліч, мы знаходзімся ў сімвалічным для кожнага жыхара месцы — ля помніка Героя Савецкага Саюза, генерал-маёра Яна Янавіча Фогеля. Гэта вельмі каштоўна — мець магчымасць ушанаваць памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны, якія падарылі нам жыццё пад мірным небам і ў пасляваенны час узнялі краіну з руін». Маладзёжны лідар пераканана, што аддаўшыя жыццё за свабоду і незалежнасць нашай краіны былі б шчаслівыя сёння бачыць, што адноўлены мір захоўваем як самую вялікую каштоўнасць у жыцці. Наш святы абавязак — у імя іх вялікага подзвігу захаваць і перадаць наступным пакаленням мірную, бяспечную і незалежную Беларусь. Прамоўца заверыла: «Мы яе захаваем — гэтую мірную і незалежную краіну».

Хвілінай маўчання ўшаноўваецца памяць загінулых на вайне.

Да помніка ўскладаюцца кветкі ў памяць гвардыі генерал-маёра Яна Янавіча Фогеля, партызан, салдат, афіцэраў, якія загінулі, абараняючы нашу Радзіму.