Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

10 жніўня 2021

У Карэліцкім раёне адбыўся патрыятычны аўтапрабег "Cіла ў адзінстве! За Беларусь!"

 

Карэліччына далучылася да абласной акцыі «Сіла ў адзінстве! За Беларусь!»

А васямнаццатай гадзіне вечара, пасля працоўнага дня, прадстаўнікі працоўных калектываў раёна сабраліся каля мемарыяльнага комплексу «Зорка» ў г.п. Карэлічы. Прысутных вітаў загадчык сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Генадзій Карпаленка. Прамоўца нагадаў аб тым, што дадзеная акцыя — за моцную і квітнеючую Беларусь. Яе ўдзельнікі наведаюць помнікі воінскай славы раёна і да іх падножжа ўскладуць кветкі.

Першы прыпынак быў зроблены ў аграгарадку Лукі. Удзельнікі аўтапрабегу і самі гаспадары сабраліся ля помніка загінулым. Тут пастаянна падтрымліваецца парадак і ўшаноўваецца памяць аб тых далёкіх гадах. «Памяць павінна быць вечнай», — адзначыла старшыня Лукскага сельвыканкама Людміла Ваўчок.

Затым удзельнікі патрыятычнай акцыі накіроўваюцца ў мясцовую школу. І не выпадкова: у ёй створаны і функцыянуе Пакой Баявой Славы. Настаўнік навучальнай установы Уладзімір Матусевіч змястоўна і цікава паведаў пра пошукавую работу, дзякуючы якой удалося знайсці шмат фотаздымкаў і экспанатаў. Пакой Баявой Славы прысвечаны Першай і Другой сусветным войнам, клубу «Віцязь». Увагу прыцягваюць стэнды: «Першая Сусветная вайна на тэрыторыі Карэліцкага раёна», «Дарогамі забытай вайны», «Якімі маладымі мы былі, як шчыра кахалі…», «Захоўваем спадчыну бацькоў» і іншыя. Сярод экспанатаў пакоя — форма ваеннаслужачых, якой тут адведзена пэўнае месца. А галоўнае — шмат звестак пра цікавых і гістарычных асоб, таму дзеці наведваюць Пакой Баявой Славы з вялікім задавальненнем.

— Гонар школы — яе выпускнікі, — гаворыць Уладзімір Уладзіміравіч. — Яны закончылі навучальную установу і многія служаць ва Узброеных Сілах.

Намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан адзначыў са станоўчага боку праводзімую работу па патрыятычнаму выхаванню ў Лукскай сярэдняй школе, але пра яе павінны ведаць не толькі ў педагагічных калектывах, а і ў працоўных калектывах. Як і пра функцыянаванне ваенна-патрыятычнага клуба «Віцязь», які вядомы сваімі выступленнямі на раённых, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах.

Падчас правядзення патрыятычнай акцыі на Карэліччыне пасля наведвання аграгарадка Лукі яе ўдзельнікі накіраваліся ў аграгарадкі Цырын, Варонча, Райца, Малюшычы, Палужжа. У кожным населеным пункце каля помнікаў Воіскай Славы гучалі словы аб любові да Радзімы і патрыятызме, аб павазе да мінулага і памяці аб той далёкай вайне. І аб аб’яўленым Годзе народнага адзінства, які павінен быць годам дабра, сяброўства, узаемаразумення. І тыя кветкі, якія мы ўскладвалі да помнікаў, — гэта даніна памяці і павагі людзям, якія заваявалі мір на зямлі, і за мірнае неба, пад якім мы жывём.

Напрыканцы патрыятычнай акцыі ў аграгарадку Палужжа намеснік старшыні райвыканкама Яўген Чычкан заклікаў прапагандаваць у працоўных калектывах лепшыя адрасы нашых дасягненняў, гэта датычыць як Лукскай сярэдняй школы, так і тых арганізацый, пра якія павінна ведаць маладое пакаленне. А штосьці мы зможам пераняць і ад дзяцей. Разам зможам захаваць квітнеючую Беларусь. А сіла наша — у нашым адзінстве.

Меркаванні ўдзельнікаў аўтапрабегу

Таццяна РУСАК,

намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце

КСУП «Племзавод «Карэлічы»:

— Я ў школьным пакоі Лукскай сярэдняй школы першы раз. Вельмі спадабалася, уражанняў шмат. Параю ў гаспадарцы ўдзельнікам будатрадаў наведаць Пакой Баявой Славы. Там шмат экспанатаў і фотаздымкаў, якія расказваюць аб мінулым. Мы павінны ведаць гісторыю, цаніць спадчыну, паважаць памяць, ушаноўваць продкаў — і захаваць гэта для будучых пакаленныў.

Аляксандр РУДАК,

дырэктар Карэліцкага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі:

— Я — за моцную, квітнеючую, мірную Беларусь. Я — за спакой у нашай краіне. Я — за адзіны памяркоўны беларускі народ.