Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

3 сакавіка 2022

У Карэлічах моладзь сабралася на пасяджэнні клуба "Малады спецыяліст"

 У Карэліцкім маладзёжным цэнтры культуры адбылося пасяджэнне членаў клуба «Малады спецыяліст».

Намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, старшыня РА РГА «Белая Русь» Яўген Чычкан, ведучы гутарку аб замацаванні маладых спецыялістаў у раёне, адзначыў, што кіраўнікам прадпрыемстваў і ўстаноў трэба гаварыць з моладдзю сумленна і адкрыта, а юнакоў і дзяўчат заклікаў звяртацца да іх.

«Вы будуеце сваё жыццё, і трэба вырашаць узніклыя праблемы на месцах. Мясцовая ўлада ідзе насустрач і імкнецца вырашаць пытанні. Для вас дзверы адкрыты заўсёды», — адзначыў Яўген Мікалаевіч і пажадаў маладым спецыялістам стаць прафесіяналамі сваёй справы. Перспектыва ёсць у кожнага, галоўнае — працаваць сумленна на рабочым месцы. Гэтая сустрэча павінна стаць падставай для знаёмстваў і  сяброўства.

Начальнік аддзела ЗАГС Карэліцкага райвыканкама Валянціна Сіўко галоўнай тэмай сустрэчы назвала сям’ю. Менавіта яна дае самае асноўнае, у ёй закладзены традыцыі і каштоўнасці. Пры стварэнні сям’і важна прыняць тое, што кожны ў адказе адзін за аднаго, усё будуецца на павазе і даверы. Валянціна Міхайлаўна заклікала прысутных знайсці сябе ў жыцці і палюбіць абраную прафесію, берагчы свае сем’і і тэлефанаваць сваім бацькам. Супрацоўнікі будуць чакаць маладых у ЗАГСе, дзе яны змогуць зарэгістраваць шлюб з каханымі.

Аб накірунках работы клуба «Маладая сям’я» вёў гутарку загадчык сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Генадзій Карпаленка. Звярнуў увагу маладых спецыялістаў на тое, што на Карэліччыне ёсць шмат маляўнічых мясцін для адпачынку, якія яны могуць наведаць, як і шэраг прадпрыемстваў, дзе ладзяцца вытворчыя экскурсіі, і культурных устаноў раёна.

На сустрэчы ўвазе прысутных работнікі культуры прадставілі інтэлектуальную забаўляльную праграму.

З першых вуснаў

Кацярына НоРАНБЕРГ,

бухгалтар КУСП «Чарняхоўскі-Агра»:

— Я мясцовая, з аграгарадка Лукі. Закончыла Навагрудскі гандлёва-эканамічны каледж. Завочна вучуся ў Мінскім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Жыву ў Луках, кожны дзень езджу на працу на сваім аўтамабілі.

Якія планы на будучае? Я не люблю іх будаваць, але адно скажу: хачу шчасця, у гэта веру. Вучуся на ўлікова-эканамічным факультэце па спецыяльнасці «бухгалтарскі ўлік у аграпрамысловым комплексе». Удзячна за падтрымку калегам. У гаспадарцы са жніўня мінулага года і з дня ў дзень авалодваю навыкамі сваёй прафесіі.

Яўген САЗАНОВІЧ,

настаўнік фізічнай культуры ДУА «Райцаўскі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа»:

— Працую з верасня 2021 года. Закончыў Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа. Настаўнік — прафесія на ўсе часы. Я ў адказе за фізічную падрыхтоўку дзяцей. Сам родам з Карэліч, жыву ў Райцы. Аграгарадок утульны, сумаваць не даводзіцца. Наш калектыў дружны, дырэктар Пётр Міхайлавіч Буляк  падтрымлівае ў складаных жыццёвых сітуацыях.