Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

2 жніўня 2021

Аксіння Ждан пераабраная на пасаду першага сакратара Карэліцкага РК ГА "БРСМ"

 Адбылася VІІ справаздачна-выбарная канферэнцыя Карэліцкай раённай арганізацыі ГА «БРСМ».

Са справаздачай «Аб дзейнасці Карэліцкай раённай арганізацыі ГА «БРСМ» за 2017-2021 гады і перспектывах далейшага развіцця» выступіла першы сакратар РК ГА «БРСМ»  Аксіння Ждан.

Дзейнасць Карэліцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» з красавіка 2017 года па ліпень 2021 года была накіравана на паслядоўнае выкананне задач і рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі па наступных накірунках: грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі, працаўладкаванне моладзі, падтрымка адоранай і таленавітай моладзі, здаровы лад жыцця, добраахвотніцтва і валанцёрскі рух  «Добрае Сэрца», інфармацыйна-іміджавая дзейнасць.

Справаздачны перыяд знамянальны важнымі падзеямі, у якіх моладзь прымала актыўны ўдзел: 75 гадоў утварэння Гродзенскай вобласці, 80 гадоў утварэння Карэліцкага раёна, 100 гадоў утварэння БССР, Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Шосты Усебеларускі народны сход, Выбары дэпутатаў у мясцовыя органы ўлады і дэпутатаў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 75 гадоў Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, 75 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь і г.п. Карэлічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 80 гадоў пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 100 гадоў Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі.

Карэліцкая раённая арганізацыя ГА «БРСМ» налічвае 737 членаў. Пярвічныя арганізацыі прадаўжаюць працаваць ва ўсіх навучальных  установах раёна, сельскагаспадарчых арганізацыях, прадпрыемствах і ўстановах дзяржаўнай формы ўласнасці. Штогод у састаў раённай арганізацыі ўступае каля 80 чалавек, але і значная частка рабят адпраўляецца вучыцца ў сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь ці мяняе месца жыхарства.

Прыярытэтным накірункам у рабоце з моладдзю, асабліва на сучасным этапе, з’яўляецца патрыятычнае выхаванне, а менавіта фарміраванне грамадзяніна-патрыёта; захаванне традыцый пераемнасці маладзёжнага руху Рэспублікі Беларусь, прыцягненне юнакоў і дзяўчат да сацыяльна-значных спраў; захаванне і прымнажэнне культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, рэалізацыя грамадзянска-патрыятычных праграм і праектаў; умацаванне нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь праз далейшае развіццё руху маладзёжных атрадаў аховы правапарадку.

Тэма захавання міру і стабільнасці становіцца асабліва актуальнай у сённяшні складаны і супярэчлівы час. Прыкладам таму з’яўляецца рэалізацыя ў раёне патрыятычных праектаў і акцый: » Мы — грамадзяне Беларусі», «Памяць сэрца», «Бессмяротны полк», «І ў памяці навекі імёны», удзел у форуме «Беларусь — гэта мы!», конкурс патрыятычнай песні, «#ЗаСправу», «#Разам з бацькамі», акцыя «Захаваем памяць на стагоддзі», «Мой падарунак ветэрану», «Кветкі Вялікай Перамогі», пасадка алей і многае іншае.

2018-2020 гады ў Рэспубліцы Беларусь прайшлі пад знакам Года малой радзімы. Моладзь Карэліччыны — пастаянныя ўдзельнікі раённых мерапрыемстваў, накіраваных на добраўпарадкаванне і развіццё сваёй малой радзімы. Акцыя «За Справу», анлайн-конкурсы, інтэрнэт-конкурс «Мінулае і сённяшняе Карэліцкага раёна», экалагічная акцыя «Малым рэкам — вялікі клопат», акцыя «Стань экафрэндам роднага пасёлка», удзел у патрыятычных эстафетах і раённых суботніках — мерапрыемствы, якія дазваляюць зрабіць штосьці карыснае для свайго роднага краю, больш даведацца пра гісторыю Карэлічччыны, ганарыцца  сваёй краінай.

У абмеркаванні дакладаў прынялі ўдзел член пярвічнай арганізацыі СВК «Маяк-Заполле», дыспетчар СВК «Маяк-Заполле» Вольга Глод і сакратар пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» ДУ «Карэліцкі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй», метадыст установы Юлія Ліхута.

Галоўны спецыяліст Гродзенскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання  «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Кацярына Раманюк дала станоўчую адзнаку дзейнасці раённай арганізацыі, уручыла Падзякі Карэліцкаму райвыканкаму і інспектару сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю, сакратару пярвічнай арганізацыі Карэліцкага РАНС Кацярыне Зузо.

Падзякі і памятныя падарункі былі таксама ўручаны метадысту, сакратару пярвічнай арганізацыі ДУ «Карэліцкі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй» Юліі Ліхута, мастацкаму кіраўніку ДУ «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці» Рыце Яроцкай, дыспетчару СВК «Маяк-Заполле» Вользе Глод.

На канферэнцыі выбралі новы састаў выбарных кіруючых  органаў, дэлегатаў на абласную справаздачна-выбарную канферэнцыю.

На пасяджэнні пленума раённага камітэта першым сакратаром РК ГА «БРСМ» зноў выбрана Аксіння Ждан.

У правядзенні канферэнцыі прынялі ўдзел старшыня Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Генадзій Шатуеў, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Шэўка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Іна Санчук.

— Роля маладзёжнага лідара ўзрастае, — адзначыў старшыня райвыканкама Генадзій Шатуеў. — Мы павінны стварыць свае ініцыятывы, у нас ёсць магчымасці для гэтага.  Маладым спецыялістам ёсць чым заняцца.  Напрыклад, шэфства над памятнымі месцамі, пахаваннямі часоў вайны. Кожны малады чалавек можа праявіць сябе не толькі ў прафесіі, але ў спорце, творчасці, валанцёрстве. Галоўнае — актыўна ўдзельнічаць у жыцці калектыву, быць у авангардзе.