Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231430, г.п. Кореличи,
пл. 17 Сентября, 9
Электронная почта:
korelichi@mail.grodno.by
Телефон: 8-(1596)-2-18-24
Факс: ***

25 января 2021

В Кореличском районе завершилась благотворительная акция «Чудеса на Рождество»

 15 студзеня 2021 года закончылася дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды». Навагоднія святы —  самы чароўны час, калі здараюцца цуды і збываюцца жаданні.

 «Цуды на Каляды» — штогадовае сумеснае мерапрыемства Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. У перыяд з 15 снежня 2020 года па 15 студзеня 2021 года прадстаўнікі гэтых грамадскіх аб’яднанняў імкнуцца акружыць увагай і клопатам  тых рабят, якія найбольш у гэтым маюць патрэбу. Віншаванні і падарункі накіроўваюцца ў дамы-інтэрнаты, прытулкі, бальніцы і рэабілітацыйныя цэнтры, адрасуюцца дзецям з інваліднасцю, дзецям-сіротам, шматдзетным і апякунскім сем’ям, а таксама дзецям, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Сімвалам акцыі «Цуды на Каляды» з’яўляюцца чырвоныя рукавічкі, зробленыя сваімі рукамі.

У рамках гэтай акцыі піянерскія дружыны раёна, а таксама цімураўскія і валанцёрскія атрады (909 рабят) прынялі актыўны ўдзел у піянерскай раённай акцыі «Падарунак сябру», акцыях «Кошык дабра», «Малышок», «Мы разам», рэйды «Твары дабро», «Дабрынёю поўны свет» — сабрана і ўручана 388 падарункаў, аказана дапамога 541 дзіцяці.

Цікава і весела прайшлі дабрачынныя святы «Падарожжа ў казачны лес», «Навагодняе цуда», гульнявыя праграмы «Навагодні экспрэс», «Новы год да нас ідзе». Тэатралізаваныя віншаванні, песні, танцы, жарты, карагоды — усё дарыла рабятам радасць, веру ў цуды, дабрыню.