Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231430, г.п. Кореличи,
пл. 17 Сентября, 9
Электронная почта:
korelichi@mail.grodno.by
Телефон: 8-(1596)-2-18-24
Факс: ***

27 августа 2021

В Кореличской ЦРА №65 состоялась встреча с заместителем председателя Кореличского райисполкома Евгением Чичканом

 Намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, старшыня РА РГА «Белая Русь» Яўген Чычкан сустрэўся з калектывам Карэліцкай цэнтральнай раённай аптэкі № 65.

Напачатку сустрэчы прадстаўнік мясцовай улады пацікавіўся ў прысутных пытаннем правядзення вакцынацыі ў калектыве і растлумачальнай работы сярод насельніцтва. Адказ быў станоўчым: медыкі самі вакцынуюцца і заклікаюць рабіць гэта наведвальнікаў аптэкі.
Яўген Чычкан запрасіў прысутных да адкрытага дыялогу, і размова атрымалася. Былі ўзняты і абмеркаваны актуальныя пытанні. Першае, на якім была засяроджана ўвага, тычылася добраўпарадкавання. Работнікі раённай аптэкі надаюць яму належную ўвагу — наводзяць парадак каля будынку. Разам з тым засмучае той факт, што не ўсе цэняць іх працу: рвуць кветкі, абрываюць лісты з дрэў, засмечваюць тэрыторыю. Вось і паўстае пытанне: навошта гэта рабіць? Прычым вандалы, зразумела, мясцовыя, якія так «каратаюць» час.
Другое пытанне тычылася замацавання моладзі ў раённых цэнтрах і вёсках. «Маладыя спецыялісты адпрацоўваюць і едуць у вялікія гарады. Трэба ўсё зрабіць для таго, каб моладзь заставалася ў невялікіх населеных пунктах», — сказала загадчык Карэліцкай цэнтральнай раённай аптэкі № 65 Ніна Краскоўская.
У гэтым перакананы і намеснік старшыні райвыканкама: «Трэба ствараць камфортныя ўмовы, каб маладым людзям не хацелася ад’язджаць адсюль.» У гэтым накірунку ў раённым цэнтры прадпрымаюцца пэўныя захады: маладым спецыялістам прадугледжаны даплаты і льготы на набыццё тэхнікі і мэблі, прадастаўляецца жыллё. Ёсць планы па добраўпарадкаванні парку і возера Быкава. Хутка яны павінны стаць добрымі месцамі адпачынку для карэліччанан і гасцей гарпасёлка.»
Да таго ж кагосьці можа прывабіць спакой і цішыня ў невялікіх населеных пунктах, размераны лад жыцця. І ў рэшце рэшт, тут можна знайсці занятак па душы і быць запатрабаваным.
Слушнай падчас сустрэчы падалася прапанова: «У лазні г.п. Карэлічы адчыніць басейн». Яўген Чычкан адказаў, што гэтае пытанне знаходзіцца на кантролі.