Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231430, г.п. Кореличи,
пл. 17 Сентября, 9
Электронная почта:
korelichi@mail.grodno.by
Телефон: 8-(1596)-2-18-24
Факс: ***

5 марта 2021

Торжественный прием в честь 8 Марта прошел в Кореличах

 З нагоды Дня жанчын 27 лепшых прадстаўніц розных галін народнай гаспадаркі раёна былі запрошаны напярэдадні свята, 4 сакавіка, на ўрачысты прыём старшынёй Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта.

 

Карэліцкі раённы краязнаўчы музей стаў першай прыступкай з нагоды ўрачыстасці. Тут іх сустракала і вітала з надыходзячым веснавым святам начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама, старшыня РА РГА «Беларускі саюз жанчын» Іна Санчук. Дырэктар музея Дзмітрый Арцюх расказаў пра гісторыю гэтай установы, а старшы навуковы супрацоўнік Аліна Бутэнка правяла аглядальную экскурсію па яго пакоях. Экскурсію таксама арганізавалі і работнікі Карэліцкай раённай бібліятэкі.

 

Сустрэча з прадстаўнікамі мясцовай улады адбылася ў малой зале Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. У прамове старшыні Карэліцкага райвыканкама Генадзія Шатуева прагучала прызнанне жанчынам, на чыіх плячах ляжыць вялікая адказнасць. Менавіта маці з’яўляецца найлепшым выхавальнікам дзяцей і гэтак жа сумленна працуе на сваім рабочым месцы. Кіраўнік раёна назваў здароўе адным з галоўных прыярытэтаў у жыцці і пажадаў прысутным заставацца моцнымі і прыгожымі. Павіншаваўшы са святам, выказаў меркаванне, што жанчына заслугоўвае да сябе вялікай увагі, і дадзеная сустрэча таму пацвярджэнне.

 

Старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў выказаў словы ўдзячнасці жанчынам і адзначыў, што іх роля сёння значна павысілася: яны з’яўляюцца не толькі ахоўніцамі сямейнага ачага, але працуюць і на кіруючых пасадах. Па натуры больш абавязковыя і адказныя, яны — апора ў жыцці. Пажадаў заставацца шчаслівымі ў сям’і і дзецях, быць паспяховымі на працы.

Назваўшы Дзень жанчын светлым святам, намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан пажадаў, каб мужчыны дарылі сваім каханым кветкі, усмешкі, цяпло, і на іх жыццёвым шляху заўсёды сустракаліся любоў, энергія, радасць.

Добрыя музычныя падарункі атрымалі жанчыны раёна ад дзяцей і работнікаў культуры. Гучнымі апладысментамі госці суправаджалі выступленні Ангеліны Кулак, Паліны Тананка, вакальнай групы «Усмешка» Карэліцкай ДШМ, а таксама былі ўдзячны выканаўцам песень: Аляксандру Чарапанаву, Святлане Моніч, Наталлі Шпакоўскай, Арсену Айкяну і вядучай сустрэчы Ірыне Бондаравай.

Жанчынам раёна былі ўручаны падарункі і сувеніры. Зроблены фотаздымак на памяць. У гэты вечар іх чакала выступленне Сяргея Славянскага.

 

З першых вуснаў

Галіна БУХАВЕЦ,
дырэктар ДУА «Аюцавіцкая базавая школа»:
— Да мяне на свята прыязджаюць дзеці і ўнукі, асабліва рада, калі ўнучаняты чытаюць вершы. Ідзём таксама віншаваць нашых бабуль. На 8 Сакавіка мне звычайна дораць вялікія букеты кветак. Я жадаю ўсім, каб на зямлі былі мір і спакой. У музеі мне прыйшлася даспадобы выстава Ларысы Шуглі, бо таксама люблю прыроду.

Галіна ЦІХАНОВІЧ,
аператар машыннага даення СВК «Свіцязянка-2003»:
— 8 Сакавіка звычайна праводжу на працы. На гэты раз у мяне будзе выхадны дзень. Мяркую, што збяромся ўсёй сям’ёй, дачка Марына і сын Аляксандр працуюць у гэтай жа гаспадарцы. На свята найчасцей мне дораць кветкі. Галоўным у жыцці лічу здароўе, гэтага чакаю і ад вясны. У музеі шмат чаго даведалася цікавага пра Карэліцкі край.

Святлана САСІМОВІЧ,
загадчыца сталовай СВК «Жухавічы»:
— На Дзень жанчын едзем да матулі ў Варончу, вязём падарунак і абавязкова кветкі. І мне ў гэты дзень дораць кветкі, і я рада: яны нясуць настрой, адчуванне жаноцкасці, узлёт думак і мараў. Ад вясны чакаю толькі добрых змен у лепшы бок, і няхай усе будуць здаровымі. Дзякуй кіраўніцтву раёна за цудоўнае свята!