Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231430, г.п. Кореличи,
пл. 17 Сентября, 9
Электронная почта:
korelichi@mail.grodno.by
Телефон: 8-(1596)-2-18-24
Факс: ***

22 января 2021

Председатель районного Совета депутатов Александр Шкадов: «Вместе мы способны решать амбициозные задачи»

 Аляксандр Шкадаў, старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў:

— Больш за 40 гадоў я працую на Карэліччыне. Пачынаў з фінансавага аддзела райвыканкама, 10 гадоў з’яўляўся намеснікам старшыні райвыканкама па эканоміцы, амаль столькі ж узначальваў прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Карэліцкім раёне. З 2011 года кірую раённым дэпутацкім корпусам. За столькі гадоў працы ў розных сферах і з рознымі людзьмі вывеў для сябе формулу дабрабыту: для лепшага жыцця, якога мы ўсе так хочам, трэба працаваць і больш, і лепш. Як часта кожны з нас задаецца пытаннем: а што я зрабіў для таго, каб маё жыццё, жыццё маёй сям’і стала лепшым? Ад аднаго чалавека залежыць у канчатковым выніку вынік усяго калектыву. Немалаважна, каб кожны разумеў, што яго дзейнасць — гэта важная частка вялікага механізаму пад назвай дзяржава. Работу трэба будаваць з улікам цяперашніх рэалій і вопыту нашых бацькоў, чыё жыццё было вельмі няпростым. Нашаму пакаленню жылося ўжо лягчэй, яшчэ лепш жывуць нашы дзеці і ўнукі.

Усебеларускі народны сход не толькі падвядзе вынікі функцыянавання дзяржавы за 5 гадоў, але і прадэманструе стратэгію развіцця краіны на бліжэйшыя гады. Спадзяюся, што на форуме будзе нададзена ўвага пытанням павышэння ролі мясцовага кіравання і самакіравання, пашырэння іх паўнамоцтваў у сацыяльна-эканамічным развіцці і жыццезабеспячэнні. Хацелася б абмеркаваць пытанні дэцэнтралізацыі падатковых паступленняў, і на гэтай аснове надаць больш падатковай і бюджэтнай аўтаноміі на месцах. Неабходна павышаць ролю органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, якія працуюць непасрэдна з насельніцтвам. Іх фінансаванне дазволіла б самастойна вырашаць пытанні мясцовага значэння.

Я удзельнічаў і ў пятым Усебеларускім народным сходзе. Рашэнні і задачы, якія былі прынятыя і пастаўленыя там, у асноўным рэалізаваны. Самае галоўнае, што ў Беларусі прадоўжана развіццё канкурэнтнай эканомікі, а на гэтай аснове — будаўніцтва трывалага падмурка сацыяльна арыентаванай дзяржавы.

Існуе мудрае выслоўе: «У адзінстве — наша сіла». Гэта пацвярджае гісторыя. Дзякуючы адзінству, патрыятызму нашы дзяды і прадзеды перамаглі ў Вялікай Айчыннай вайне, у самыя кароткія тэрміны аднавілі з руін краіну, працягнулі яе развіццё. Таму калі мы разам, адзіныя і з’яднаныя, мы здольныя вырашаць самыя амбіцыйныя задачы.