Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231430, г.п. Кореличи,
пл. 17 Сентября, 9
Электронная почта:
korelichi@mail.grodno.by
Телефон: 8-(1596)-2-18-24
Факс: ***

18 января 2021

Педагог-организатор Мирского профтехколледжа Виктория Соколовская: «Всебелорусское народное собрание продемонстрирует четкий план того, какой будет Беларусь»

 Вікторыя Сакалоўская, педагог-арганізатар УА «Мірскі дзяржаўны мастацкі прафесійна-тэхнічны каледж»:

— Сёння па ўсёй Беларусі праходзяць дыялогавыя пляцоўкі, на якіх прадстаўнікі розных слаёў грамадства абмяркоўваюць вострыя пытанні. Маючы адбыцца VI Усебеларускі народны сход стане адной з такіх пляцовак, але больш маштабнай.

Лічу, што на заканадаўчым узроўні неабходна замацаваць рэалізацыю сельвыканкамамі сацыяльных праектаў з вылучэннем на гэтыя мэты фінансавання. І мы, мабілізаваўшы у тым ліку грамадскасць, зможам самі рабіць наша жыццё лепш.

Варта падымаць прэстыж прафесіі педагога. Тое, што сёння адбываецца на вуліцах, — магчыма, часткова вынік недапрацовак у рабоце ўстаноў адукацыі. У школьную праграму варта ўвесці ўрок па вывучэнні заканадаўства, прававая культура павінна выхоўвацца з дзяцінства.

Важна надаць асаблівую ўвагу замацаванню маладых спецыялістаў, каб пасля заканчэння тэрміну абавязковай адпрацоўкі яны заставаліся на сваіх працоўных месцах.

Мяне хвалюе тэма валанцёрства. Безумоўна, стварэнне і функцыянаванне рэспубліканскага цэнтра валанцёрскага руху — вельмі важны і адказны крок. Але з-за тэрытарыяльнага фактару мы не заўсёды маем магчымасць удзельнічаць у прапанаваных мерапрыемствах і акцыях, якія праводзяцца ў сталіцы. Таму стварэнне рэгіянальных цэнтраў дазволіць лепш падтрымліваць сувязь паміж каардынатарамі разнастайных валанцёрскіх атрадаў.

Пераканана, што Усебеларускі народны сход прадэманструе выразны план таго, што мы збіраемся рабіць у бліжэйшыя гады, якой мы будзем бачыць нашу Беларусь. Чакаю, што працягнецца развіццё сацыяльнай сферы, у прыватнасці сістэмы адукацыі, што выбраныя напрамкі будуць садзейнічаць павышэнню аўтарытэту педагагічных работнікаў, умацаванню інстытута сям’і і шлюбу.

Думаю, усе беларусы хочуць захаваць лепшае, што ёсць у нашай краіне, пры гэтым прыўнесці новае і перадавое.