Версия для печати
Размер
+
Фото
Печать

В Кореличах заложена аллея «За мир и Беларусь!»

 У цэнтры гарпасёлка Карэлічы актывісты жаночага руху раёна сталі ініцыятарамі закладкіі алеі ў рамках традыцыйнай абласной праграмы Гродзенскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» «За мір і Беларусь!». Яе ўдзельнікамі сталі кіраўнікі ўстаноў гарпасёлка і прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў. Саджанцы клёнаў і рабін дапоўнілі алею дрэў, якая размясцілася ля шасэйнай дарогі непадалёку ад будынку Дзяржстраху.  Журналісты раённай газеты «Полымя» прынялі ўдзел у закладцы алеі і папрасілі падзяліцца меркаваннямі ўдзельнікаў акцыі.

Іна САНЧУК, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын:
— З кожным годам усё больш узрастае роля жанчыны ва ўсіх галінах краіны. Сёння яна і добры кіраўнік, і грамадскі дзеяч, і шчырая працаўніца, і любячая маці. Умела спалучае гэтыя функцыі, паспявае ўсюды і ва ўсім, служыць гарантам міру і спакою на зямлі.
У нашым раёне стала добрай традыцыяй ушаноўваць жанчын з нагоды Дня маці. Арганізоўваюцца сустрэчы з кіраўніцтвам раёна, у папярэднія гады праводзіліся ў райвыканкаме і Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Сёлета фармат сустрэч змяніўся: прадстаўнікі мясцовай улады павіншавалі лепшых жанчын-маці на іх працоўных месцах. Не засталася ў баку і наша грамадская арганізацыя, наведалі ветэранаў працы.
Асноўнае прызначэнне жанчыны — быць маці. Карэліччанкі з года ў год пацвярджаюць гэтае высокае званне. У бягучым годзе дзвюм шматдзетным маці — Таццяне Ус з Аюцавіч і Аксане Жук з Карэліч — уручаны ордэн Маці. Радасць з імі раздзялілі прадстаўнікі мясцовай улады і нашай грамадскай арганізацыі. Трэба было бачыць вочы гэтых матуль — яны свяціліся шчасцем і радасцю.
З нагоды знамянальнай даты на Карэліччыне было вырашана закласці алею «За мір і Беларусь!». У гэтыя кастрычніцкія дні мы пасадзілі дрэўцы ў цэнтры гарпасёлка. Няхай гэта будзе добрай памяццю для нашчадкаў, клёны і рабіны ідуць у рост, а наш пасёлак усё больш прыгажэе.
Жанчына прыходзіць у гэты свет, каб прадоўжыць род. Каб дарыць святло, пяшчоту, цяпло. Трэба, каб дзеці раслі пад мірным небам і былі шчаслівымі, каб на зямлі існавалі спакой і цішыня. Дарослым жа трэба праяўляць любоў, увагу, клопат дзеля іх шчаслівага будучага. Нездарма існуе меркаванне, што лепшы гімн — дзіцячы смех.

Інэса СЕМІБРАТАВА, дырэктар ДУ «Цэнтр сацыльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна»:
— Мы з Лідзіяй Шэўка пасадзілі клён. Ён увасабляе жыццё, само па сабе прыгожае дрэўца, і хочацца, каб яно прыжылося. Выбрана добрае месца для пасадкі ды прадаўжэнне існуючай алеі. Трэба, каб дрэвы яшчэ больш упрыгожвалі наш пасёлак.

Лідзія ШЭЎКА, старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў:
— Мы садзім алею ў такія знамянальныя дні, калі ўся ўвага аддадзена жанчыне-маці. Хочацца пажадаць, каб іх жыццё заўсёды было напоўнена светам і радасцю, не падводзіла здароўе і спадарожнічала ўдача, а самі былі крыніцай любові і дабрыні.

Сняжанна КАЛЯДА, дырэктар ДУА «Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў»:
— Для мяне гэты дзень будзе памятным, бо я пасадзіла першае ў жыцці дрэва. Раней садзіла кусты і кветкі. Асабліва радуе тое, што гэта рабіна, бо пра яе складзена шмат песень. Няхай яна расце і радуе мінакоў!

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
https://korelichi.grodno.by/ru/korelichi-news-ru/view/v-korelichax-zalozhena-alleja-za-mir-i-belarus-2176-2020/

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2016
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА