Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Электронныя звароты

Паважаны наведвальнік сайта Карэліцкага райвыканкама!
Звярнуцца ў райвыканкам можна некалькімі спосабамі:
- напісаць ліст і накіраваць яго на адрас: 231430 г.п. Карэлічы, пл. 17 Верасня, 9;
- патэлефанаваць на «прамую тэлефонную лінію», «гарачую лінію» для атрымання даведачна-кансультацыйнай інфармацыі, звязанай з дзейнасцю райвыканкама, па тэлефоне 2-12-55.
- запісацца на прыём да кіраўніцтва райвыканкама па тэлефоне 2-12-55.
- накіраваць электронны зварот праз спецыяльную рубрыку «Электронныя звароты».

Сэрвіс "Электронныя звароты» з"яўляецца адным са сродкаў звароту грамадзяніна, індывідуальнага прадпрымальніка, юрыдычнай асобы ў Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт з заявай, прапановай, скаргай у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб". Зварот прымаецца да разгляду пры прытрымліванні заяўнікам патрабаванняў, якія прад"яўляюцца да электронных зваротаў.

Просім Вас ўважліва запаўняць абавязковыя раздзелы рэгістрацыйнай формы, выкладаць сутнасць звароту выразна і карэктна. Звароты, якія не адпавядаюць патрабаванням, будуць пакінуты без разгляду па сутнасці.

Патрабаванні, якія прад"яўляюцца да электроннага звароту

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.
Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен ўтрымліваць:
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
- адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- выклад сутнасці звароту;
- адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен ўтрымліваць:
- поўнае найменне юрыдычнай асобы;
- месца знаходжання юрыдычнай асобы;
- выклад сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
- адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
З электроннымiзваротамi, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўніка, павінны прыкладацца копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён, а патрабуючыя дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней 1 месяца.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, ўказаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
-выкладзены не на беларускай або рускай мове;
- не выкананыя патрабаванні, якія прад"яўляюцца для іх падачы;
- не выкладзена сутнасць звароту; ўтрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
- утрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
- падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, з"яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы пісьмовай заявы або накiравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраванs электронны зварот.

У выпадку нязгоды з вынікам разгляду звароту Вы маеце права абскардзіць яго ў Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт (адрас аблвыканкама: 230023 г. Гродна, вул. Ажэшкі, 3; e-mail groblisp@mail.grodno.by. Прыёмная: (0152) 72-31-90. Запіс на прыём: 73-55-66 .Факс: ( 0152) 72-02-32).