Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Сельская гаспадарка


Сельская гаспадарка

Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі засяроджана ў 10 сельскагаспадарчых арганізацыях: сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў (далей – СВК) «Маяк-Заполле», дзяржаўнае прадпрыемства «Чарняхоўскі-Агра», дзяржаўнае прадпрыемства «Царука», дзяржаўнае прадпрыемства «Малюшычы», дзяржаўнае прадпрыемства «Цырын-Агра», СВК «Свитязянка-2003», дзяржаўнае прадпрыемства «Лукі-Агра», СВК «Жухавічы», дзяржаўнае прадпрыемства «Племзавод Карэлічы», дзяржаўнае прадпрыемства «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская».
У Карэліцкім раёне налічваецца 65331 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку 42165 гектараў раллі. Кадастравая ацэнка сельгасугоддзяў раёна 36,0 балаў, раллі – 39,9 балаў. Узаранасць сельскагаспадарчых угоддзяў складае 64,5%. Шчыльнасць буйной рагатай жывёлы на 100 га сельгасугоддзяў складае 57,0 галоў, у тым ліку 20,1 галоў кароў, свіней на 100 га раллі – 98,1 галоў.
Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна спецыялізуюцца на вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі з развітой збожжавай гаспадаркай, вырошчваннем цукровых буракоў, рапсу і ільнаводствам. У структуры валавой прадукцыі малако займае 31,1%, мяса – 24,1%, збожжа – 16,9%, цукровыя буракі – 10,5%, яйка – 1,6%.
У гаспадарках раёна праводзіцца мэтанакіраваная праца па скарачэнні дробнатаварнай высокавыдатнай вытворчасці, рэканструкцыі і стварэнні новых працоўных месцаў з больш эфектыўнымі сучаснымі тэхналогіямі. У кастрычніку 2018 года завершаны інвестыцыйны праект «Будаўніцтва двух кароўнікаў на 610 месц і даільнага блока пры МТФ «Райца-1» СВК «Свіцязянка-2003» у аграгарадку Райца Карэліцкага раёна». Таксама завершаны рамонт малочна-таварнай фермы «Юравічы» у СВК «Жухавічы», што дазволіла пераразмеркаваць пагалоўе на іншых малочна-таварных фермах і палепшыць умовы ўтрымання дойнага статка. У 2018 годзе завершаны рамонт памяшканняў для адкорму свінняў на 1000 жывёламесц на свінакомплексе «Лукі» дзяржаунага прадпрыемства «Лукі-Агра». Струменевая вытворчасць малака, дыферэнцыраванае кармленне ў залежнасці ад фізіялагічнага стану жывёл і ўзроўню іх прадуктыўнасці, тэхналагічна высокая якасць прадукцыі, зніжэнне выдаткаў на яе вытворчасць – вось складовыя часткі прагрэсу ў малочнай галіне.
Дзве сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна спецыялізуюцца на бульбаводстве: дзяржаўнае прадпрыемства «Царука», дзяржаўнае прадпрыемства «Цырын-Агра». Усе сельскагаспадарчыя арганізацыі вырошчваюць цукровыя буракі.
Развіццё АПК ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзяржаўнымі праграмамі, якія прадугледжваюць павышэнне ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва, эфектыўную вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі.
Асноўнымі задачамі развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці раёна з'яўляюцца: забеспячэнне рэнтабельнай вытворчасці прадукцыі, павышэнне плацежаздольнасці сельскагаспадарчых арганізацый, павышэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі, павышэнне дабрабыту работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Для рэалізацыі намечаных задач прадугледжваецца працягнуць працу:
- па паглыбленні спецыялізацыі сельскагаспадарчых арганізацый з улікам глебава-кліматычных умоў, працоўных рэсурсаў і інфраструктуры АПК (прыярытэтнае развіццё буйнатаварнай вытворчасці);
- па тэхнічным і тэхналагічным перааснашчэнні сельскагаспадарчай вытворчасці;
- па паляпшэнні кадравага забеспячэння АПК на аснове павышэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў і стварэнню належных жыллёва-бытавых і іншых умоў для іх замацавання на сяле;
- па рацыянальнаму выкарыстанню працоўных і матэрыяльных рэсурсаў, зніжэння выдаткаў вытворчасці, павышэнню матывацыі і прадукцыйнасці працы.