Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

25 лютага 2019

У Карэлічах юныя спартсмены клуба "Белы тыгр" адзначылі 23 лютага вострай барацьбой на татамі і вясёлай квэст-гульнёй з лісенкам Лёсікам

  Баявы характар выхоўваецца з маленства. Гэта дакладна ведаюць у клубе усходніх адзінаборстваў «Белы тыгр». Таму маленькія майстры шотакан каратэ-до і адзначаюць 23 лютага на татамі. Сёлета каратыстаў ва ўзросце ад 7 да 12 гадоў выпрабаваць свае сілы паклікала культурна-спартыўнае мерапрыемства «Юныя абаронцы».

Ужо сама цырымонія адкрыцця зарадзіла ўдзельнікаў спаборніцтваў алімпійскім настроем. Іх чакаў неверагодны сюрпрыз. На свята завітала лісяня Лесік – талісман II Еўрапейскіх гульняў у Мінску. У сувязі з такім знакамітым госцем начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня РА ГА «Беларускі саюз жанчын» Іна Санчук пажадала юным спартсменам таксама быць моцнымі духам, шмат працаваць над сабой і дасягаць самых высокіх вяршыняў, каб у будучым абараняць на маштабных змаганнях гонар не толькі раёна, але і краіны.

А тым часам, лісяня Лесік правяло з каратыстамі фізкультхвілінку і запрасіла на незвычайную квэст-гульню ад работнікаў раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці пад назвай «Юнацтва ў ботах». Вось тут і пачаўся для нашых хлопцаў паскораны курс маладога байца. За гадзіну спартсмены даведаліся пра шматлікія нюансы салдацкага жыцця. Прыйшлося адчуць на сабе, што такое марш-кідок, як хутка заслаць ложак, прышыць гузік ды пачысціць бульбу, прайсці праверку на трапнасць, эрудыцыю і нават уменне аказваць першую медыцынскую дапамогу.

Заданні не з простых, але ўсе каманды з добрымі вынікамі дайшлі да фінішу, а пераможцаў дырэктар Карэліцкага РЦКіНТ Наталля Гароднік узнагародзіла салодкім прызам – тортам.

Нарэшце настала гарачая пара змаганняў. Адкрытае першынства клуба «Белы тыгр» у індывідуальных і камандных раздзелах кумітэ сабрала 20 юных спарстменаў з Карэліцкага і Навагрудскага раёнаў.

Галоўны суддзя спаборніцтваў, кіраўнік Карэліцкага раённага маладзёжнага спартыўнага клуба «Белы тыгр» Аляксандр Абадзінскі звярнуў увагу на асаблівы настрой удзельнікаў. Сапраўды, кожны спарстмен, які выходзіў 23 лютага на татамі, адчуваў сябе падрастаючым абаронцам Айчыны і мужна змагаўся за перамогу. І, паверце, нікому з іх яна так проста не далася. У маленькіх змагароў былі і хвіліны скупых мужчынскіх слёз, і баявыя траўмы. Але нашы хлопцы нават з забінтаванай нагой даказалі, што здольныя скарыць любыя спартыўныя алімпы. Таму для прысутных у зале кожны з дваццаці ўдзельнікаў стаў пераможцам.


                            <div class=