Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

8 студзеня 2020

Праваслаўныя карэліччане сустрэлі Божае Нараджэнне вялікай духоўнай сям’ёй

 Дзе знайсці тыя словы, каб апісаць хараство вечара напярэдадні Божага Нараджэння? Як перадаць паўнату і глыбіню пачуццяў, калі застаюцца лічаныя гадзіны да з’яўлення першай зоркі на начным калядным небе? Гэта час найвышэйшай Божай ласкі для кожнага веруючага сэрца.

6 студзеня было так радасна раздзяліць гэты сакральны момант разам з маленькімі і дарослымі праваслаўнымі вернікамі ў храме св. апосталаў Пятра і Паўла ў Карэлічах, які ўразіў святочным убраннем, створаным талентам і любоўю духавенства і прыхаджан. Кожнае імгненне набажэнства адрознівалася асаблівым сэнсам і духоўным зместам. З пяшчотай і падзякай прыкласціся да іконы, запаліць са шчырай малітвай свечку, пранікнуцца мудрасцю Божага Слова, падзяліцца дабром у межах акцыі “Падары падарунак Дзіцятку Хрысту”, прайсці праз намашчэнне, атрымаць кавалачак асвячонага хлеба, павіншаваць са святам бліжняга і пад крыштальна чыстыя спевы царкоўнага хора адчуць спакой у душы – хіба гэта не дзіва на Каляды?! Няхай і надалей Бог спрыяе ва ўсіх справах нашым вернікам разам з благачынным Карэліцкай акругі протаіерэем Мікалаем Орсам і шаноўнымі святарамі, і шчодры на міласці час Божага Нараджэння кожнаму прынясе светлую радасць і ўзмацніць у веры!