Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

14 лютага 2019

Карэліцкая раённая газета "Полымя" адзначыла 75-гадовы юбілей

 У Карэліцкай дзіцячай школе мастацтваў адбылася ўрачыстасць з нагоды значнай падзеі ў жыцці раёна — 75-годдзя раённай газеты «Полымя».

На юбілей прыйшлі прадстаўнікі раённай улады, кіраўнікі ўстаноў, грамадскіх арганізацый, ветэраны рэдакцыі, грамадскія карэспандэнты, сацыяльныя партнёры, сённяшнія супрацоўнікі ўстановы — усе тыя, хто падтрымлівае творчую сувязь з раёнкай.
Юбіляраў павіншавалі намеснік начальніка аддзела Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Таццяна Міленцьеўна Доўнар, намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Руслан Юр’евіч Абрамчык, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Іна Міхайлаўна Санчук, начальнік упраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірына Валер’еўна Асташэвіч, благачынны Карэліцкай акругі, протаіерэй Мікалай Орса, дырэктар Карэліцкай раённай бібліятэкі Лілія Канстанцінаўна Арцюх, старшыня Карэліцкай РА РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Вольга Віктараўна Куляка, старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Леанідаўна Пянькоўская, раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Мікалаеўна Шэўка і прафсаюзнага камітэта работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызма Наталля Уладзімірана Казарэз, а таксама — медыцынскай, пажарнай, паштовай служб раёна.

Слова ад ветэранаў трымаў Станіслаў Антонавіч Лука, які больш сарака гадоў прысвяціў журналістыцы. Пра сваё творчае супрацоўніцтва з раёнкай расказала член Саюза пісьменнікаў Беларусі, краязнаўца, жыхарка райцэнтра Святлана Андрееўна Кошур.

З нагоды знамянальнай падзеі юбілярам былі ўрачаны ўзнагароды. Ганаровай граматай Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта адзначана праца галоўнага бухгалтара ўстановы «Рэдакцыя газеты «Полымя» Алены Уладзіміраўны Адзярэйка, а Падзячнымі пісьмамі ўстановы «Рэдакцыя газеты «Полымя» — творчае супрацоўніцтва з газетай «Полымя» пазаштатных аўтараў: Пятра Паўлавіча Сачыўкі з аграгарадка Цырын, Леанілы Васільеўны Дзянькевіч, Ганны Фёдараўны Козел, Алены Мікалаеўны Толмач, Ніны Сяргееўны Яфрэмавай, Святланы Андрэеўны Кошур з г.п. Карэлічы, Аляксандры Іванаўны Панасенкі з вёскі Баранавічы,Таісіі Мікалаеўны Мухінай з аграгарадка Райца.

Да юбілею газеты УК «Карэліцкі раённы краязнаўчы музей» падрыхтаваў фотавыставу «Яны стваралі раённую газету». Была прадастаўлена персанальная фотавыстава работ фотакарэспандэнтаў — «Ад фотаплёнкі да лічбы», экспазіцыя «Гісторыя Карэліччыны», выстава газет ад 1944 да 2019 года.

Цудоўныя нумары мастацкай самадзейнасці падарылі юбілярам работнікі культуры і вучні сярэдняй школы № 1 райцэнтра.