Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

23 снежня 2019

Газета «Полымя» стала дыпламантам рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь»

 Рэспубліканскі турыстычны конкурс «Пазнай Беларусь» даўно выйшаў за межы нашай краіны. Сёлета для ўдзелу ў 10 намінацыях была пададзена рэкордная колькасць заявак – звыш 800, у тым ліку з Расіі, Італіі, Венгрыі і Паўднёвай Афрыкі.

Газета “Полымя” таксама далучылася да адной з галоўных турыстычных падзей у намінацыі “Матэрыял года”Спецпраект “Гайда ў вандроўку” быў прадстаўлены ў катэгорыі “Друкаваныя СМІ”. Падарожжы раёнкі па адметнай сваёй насычанай гісторыяй, непаўторнай прыродай і гасціннымі жыхарамі карэліцкай зямлі не пакінулі раўнадушнымі журы. У выніку газета “Полымя” ўвайшла ў тройку лепшых і стала дыпламантам рэспубліканскага конкурсу.

Радасна, што яшчэ адных прадстаўнікоў Гродзенскай вобласці – нашых калег з газеты “Астравецкая праўда” – таксама адзначылі дыпломам у паднамінацыі “Матэрыял года. Інтэрнэт СМІ”. Усяго ад Прынёманскага краю на конкурс прыйшло 148 заявак. Апроч вышэйназваных, у іншых намінацыях журы вылучыла наступных удзельнікаў ад Гродзеншчыны: УП “Студыя адпачынку” (г. Гродна),дызайн-атэль “Кронан Парк Атэль” (г. Гродна), аграсядзібу “Хутар Камарышкі” (в. Страча Астравецкі раён), кластар “Церам забаў” (Шчучынскі раён), ДГКУ “Музей-сядзіба М.К.Агінскага” (агр. Залессе, Смаргонскі раён), УК “Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І.І. Стаброўскага” (г. Слонім) іКацярыну Мусіхіну.

Да слова, конкурс «Пазнай Беларусь» праводзіцца ўжо ў сямнаццаты раз па ініцыятыве Нацыянальнага агенцтва па турызме пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Ён уключае намінацыі: “Турыстычная кампанія года”, “Экскурсавод года”, “Расказы пра малую Радзіму”, “Музеі і аб’екты забаў года”, “Я пазнаю Беларусь”, “Сродкі размяшчэння года”, “Праект года”, “Аграэкасядзіба”, “Матэрыял года” і “Фатаграфія года”. Дарэчы, у апошняй падарункі пераможцу сёлета ўручалі адзамкавага комплексу “Мір”.