Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Фізкультура і спорт


         ФІЗІЧНАЯ КУЛЬТУРА І СПОРТ

      Пытанням развіцця фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў раёне надаецца належная ўвага. Для заняткаў фізічнай культурай і спортам насельніцтву прадастаўлена 84 спартыўных будынкі: стадыён «Юнацтва» ў г.п. Карэлічы, 12 спартыўных залаў, 44 спартыўныя пляцоўкі, 8 футбольных палёў, 16 прыстасаваных памяшканняў і трэнажорных залаў, 4 стралковых ціра. Вядзецца пастаянная работа па падрыхтоўцы спартыўнай базы да зімовага аздараўленчаму сезона. Для заняткаў фізічнай культурай і спортам у зімовы перыяд функцыянуюць 3 хакейныя каробкі, ва ўсіх установах адукацыі заліваюцца каткі, абсталююцца лыжныя трасы.

 

          На стадыёне «Юнацтва» працуе пункт пракату спартыўнага інвентару і абсталявання. Ён дае паслугі для шырокіх мас насельніцтва. У наяўнасці маюцца 32 пар канькоў, 36 пары лыж, ролікавыя канькі, палаткі, спальныя мяшкі, мячы.
      У сферы фізічнай культуры і спорту працуе 42 штатных спецыяліста: 28 спецыялістаў ва ўстановах адукацыі, 7 трэнераў і кіраўнікоў дзяржаўнай установы «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Карэліцкага раёна», 4 работніка дзяржаўнай установы «Карэліцкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб», іншыя работнікі - 3 чалавека.

 

        Фізічнай культурай і спортам у раёне займаецца 3892 чалавека, што складае 19,7% ад агульнай колькасці жыхароў раёна. На прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах раёна функцыянуе 19 калектываў фізкультуры, 10 з іх працуюць у сельскай мясцовасці.
У праграме раённага агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы сярод навучальных устаноў штогод праводзяцца спаборніцтвы па хакеі на прыз клуба «Залатая шайба», па футболу на прыз клуба «Скураны мяч», па валейболе, шашках, шахматах, настольным тэнісе, лыжных гонках. Для дзяцей і падлеткаў, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, у праграме спартакіяды «Каласок» праводзяцца спаборніцтвы па футболе і валейболе. Штогод праводзіцца больш за 20 спартыўна-масавых мерапрыемстваў у якіх прымае ўдзел да 2500 навучэнцаў.

 

       У дзяржаўнай установе «Карэліцкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб» працуе 2 інструктара-метадыста і 1 трэнер па спорце на 0,5 стаўкі. Рознымі формамі фізкультурна-спартыўнай работы ахоплена 105 чалавек. Для дарослых працуюць секцыі валейбола, міні-футбола, атлетычнай гімнастыкі, гіравога спорту, для дзяцей і падлеткаў у зімовы перыяд арганізавана праца секцыі хакея, а ў летні перыяд - футбола. Юныя спартсмены неаднаразова станавіліся прызёрамі абласных спаборніцтваў па хакеі на прыз клуба «Залатая шайба» і футболе на прыз клуба «Скураны мяч», па валейболе і футболе ў праграме абласной спартакіяды "Каласок". У адпаведнасці з каляндарным планам спартыўна-масавых мерапрыемстваў клуб ладзіць спаборніцтвы ў праграме спартакіяды сярод калектываў фізкультуры СВК, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў г.п. Карэлічы. За 2018 год праведзена 56 спартыўна-масавых мерапрыемстваў, у якіх прыняло ўдзел 6655 чалавек
    Падрыхтоўкай спартыўнага рэзерву ў раёне займаецца дзяржаўная ўстанова «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Карэліцкага раёна» (далей ДЮСШ). Вучэбна-трэніровачны працэс у установе ажыццяўляе 21 трэнер-выкладчык, з якіх 5 з'яўляюцца штатнымі работнікамі і 16 сумяшчальнікамі. Два штатных трэнера маюць вышэйшую адукацыю і два - сярэднюю спецыяльную адукацыю, першую катэгорыю маюць два трэнеры, другую катэгорыю адзін.