Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Дзелавым людзям

Па стане на 2019/01/01 года ў Карэліцкім раёне зарэгістравана 117 суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку мікраарганізацый - 102, малых - 10, сярэдніх - 5. Колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў складае 320 чалавек, у тым ліку якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання - 194 і 114 з'яўляюцца плацельшчыкам адзінага падатку. Акрамя таго 79 фізічных асоб з'яўляюцца плацельшчыкамі адзінага падатку ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць па заяўным прынцыпе без рэгістрацыі статусу індывідуальнага прадпрымальніка.
На тэрыторыі малых гарадскіх паселішчаў і ў сельскай мясцовасці ажыццяўляюць дзейнасць і маюць льготы па падаткаабкладанню ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта РБ ад 07.05.2012 № 6 "Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці" 17 суб'ектаў гаспадарання, з іх 14 арганізацый і 3 індывідуальных прадпрымальнікаў.
Колькасць фізічных асоб, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы аграэкатурызму, складае на 2019/01/01 года 13 чалавек.
За 2018 год з суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу ў бюджэт паступіла 6581,9 тыс. Рублёў або 47,4% ад агульнай сумы паступленняў, у тым ліку ад юрыдычных асоб - 6009,2 (43,3%), індывідуальных прадпрымальнікаў-572,6тыс.руб. (4,1%).
           Службай занятасці ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама была аказана фінансавая падтрымка ў выглядзе субсідый 4-м беспрацоўным на суму 9534,14 рублёў.