Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Бытавое абслугоўванне

На тэрыторыі Карэліцкага раёна дзейнасць па аказанні бытавых паслуг насельніцтву ажыццяўляюць 64 суб'ектаў гаспадарання ў 46 аб'ектах бытавога абслугоўвання, у тым ліку 44 індывідуальных прадпрымальнікаў.
      Асноўнай арганізацыяй, якая аказвае бытавыя паслугі насельніцтву, з'яўляецца Карэліцкага унітарнае камунальнае прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва http://ukpbon.by, у склад якога ўваходзяць 2 швейных атэлье, трыкатажнае атэлье, майстэрня па рамонце абутку, 3 цырульні, фотаатэлье, цэх па вырабе рытуальных вырабаў , крама рознічнага гандлю «Поспех», 9 комплексных прыёмных пунктаў. Усяго насельніцтву 11 відаў бытавых паслуг, прадугледжаных дзяржаўным сацыяльным стандартам (рамонт і пашыў швейных вырабаў, рамонт абутку, рамонт мэблі, рамонт бытавых машын і прыбораў, рамонт целе і радыёапаратуры, паслугі пракату, паслугі цырульняў, фотапаслугі, прыём замоў у пральню і хімчыстку, выраб рытуальных прылад), а таксама паслугі па чыстцы пухоперовых вырабаў, вязка і рамонт трыкатажных вырабаў і інш.).
У структуры бытавых паслуг 24,3% займаюць паслугі па індывідуальным пашыве швейных вырабаў, 49,2% - паслугі цырульняў, 12,5% - рытуальныя паслугі, 10,4% - паслугі па рамонце абутку і швейных вырабаў.
 Прадпрыемства развіваецца і пастаянна ўдасканальвае сваю працу, укараняюцца новыя формы і метады працы, новыя мадэлі прадукцыі і віды паслуг.

Адрас прадпрыемства: г.п. Карэлічы, вул. Прытыцкага, 24
(Тэл. / Факс 80159621343, e-mail a21443@tut.by, www: http://ukpbon.by)