Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231430, г.п. Кореличи,
пл. 17 Сентября, 9
Электронная почта:
korelichi@mail.grodno.by
Телефон: 8-(1596)-2-18-24
Факс: ***

29 октября 2021

В Кореличском Центре культуры и народного творчества открылась персональная выставка Александра Заблоцкого «Грани мастерства»

 28 кастрычніка ў малой зале Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці адбылося адкрыццё выставы рэзчыка па дрэве Аляксандра Заблоцкага пад назвай «Грані майстэрства».

Нездарма гавораць: «Дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся». Маленькая радзіма майстра — гарадскі пасёлак Карэлічы. Тут з’явіўся на свет, тут вучыўся, тут пусціў свае карані. Менавіта сюды прыехаў пасля заканчэння Бабруйскага мастацкага прафесійна-тэхнічнага вучылішча, і вось ужо трыццаць сем гадоў працуе мастаком-афарміцелем у Цэнтры культуры і народнай творчасці. Моцна любіць сваю работу і захапляецца разьбой па дрэве.

Залатым рукам Аляксандра Заблоцкага належаць прадметы бытавога прызначэння, дэкаратыўныя прадметы: пано, сувенірныя маскі, трафейныя дошкі, лыжкі і іншае. Сярод парод дрэў, з якімі працуе майстар, — кап бярозавы, арэх, клён, яблыня, груша, ліпа, алыча, ядловец, чырвонае дрэва. Засвоіў усе прыёмы класічнай разьбы, працуе ў традыцыях самабытнай беларускай школы разьбы па дрэве.

З прывітальным словам падчас адкрыцця выставы выступілі загадчык сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Генадзій Карпаленка і дырэктар Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Наталля Гароднік. У іх прамовах прагучалі прызнанне і захапленне творчасцю майстра, пажаданні добрага здароўя і далейшых творчых поспехаў. «Аляксандр Іванавіч шмат гадоў шчыра працуе і свой талент нясе людзям», — адзначыла кіраўнік Цэнтра культуры і народнай творчасці.

З нагоды падзеі творцу быў уручаны падарунак.

Майстар сказаў: «Я з маленства люблю сваю зямлю, якая прыцягвае ўсё жыццё і дае мне сілы, — і хочацца жыць, працаваць, тварыць».