Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231430, г.п. Кореличи,
пл. 17 Сентября, 9
Электронная почта:
korelichi@mail.grodno.by
Телефон: 8-(1596)-2-18-24
Факс: ***

22 апреля 2020

В Кореличском районе завершили сев льна, а яровые культуры посеяны на 74% площадей

 

Не змяняючы традыцыям, аграрыі Карэліччыны працягваюць знаходзіцца ў лідарах вобласці па тэмпах правядзення асноўных відаў сельскагаспадарчых работ. Па аператыўнай інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, на раніцу 21 красавіка:

– пад сяўбу яравых культур падрыхтавана 19374 га, альбо 95% ад плану пры сярэднеабласной лічбе 81%;

– пасеяна 15080 га яравых культур, што складае 74% ад запланаваных 20336 га;

– амаль усе гаспадаркі раёна завяршылі сяўбу цукровых буракоў. Пасеяна 2995 га салодкіх караняплодаў. КУСП “Чарняхоўскі-Агра”, КСУП “Малюшычы” і КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” плануюць дасягнуць 100-працэнтнага выніку да канца бягучага тыдня;

– работнікі ААТ ”Карэлічы-Лён” засеялі ўсе запланаваныя пад лён плошчы – 1950 га. З сяўбой паўночнага шоўку справіліся аграрыі КСУП “Малюшычы” і “Чарняхоўскі-Агра”, дзе пад лён адведзена 80 і 120 га адпаведна;

– працаўнікі КСУП “Цырын-Агра” і “Царука”, у якіх другім хлебам будзе занята 70 га і 50 га адпаведна, садзяць бульбу. На ўчарашнюю раніцу цырынскімі аграрыямі пасаджана 42 га, ярэміцкімі – 15 га;

– усе гаспадаркі раёна прыступілі да сяўбы кукурузы. Пасеяна 1573 га, альбо 25% ад плану. Царыца палёў – цеплалюбівая культура, таму карэліцкія аграрыі не спяшаюцца, працуюць стрыманымі тэмпамі. Да таго ж час яшчэ ёсць: перад гаспадаркамі раёна і вобласці пастаўлена задача завяршыць сяўбу кукурузы да 9 мая.