
З самага ранку на плошчы 17 Верасня сабралася шмат жыхароў нашага раёна, прыехалі госці як з розных куткоў Беларусі, так і замежныя дэлегацыі з Латвіі і Расіі. Карэлічы сустракалі ўсіх у святочным ўбранні і выдатным настроі.











Пра вечныя каштоўнасці і бессмяротны подзвіг салдат Вялікай Айчыннай вайны гаварыў і старшыня Карэліцкага райвыканкама Віктар Шайбак: «Нас сабрала больш чым свята, для беларусаў гэта сімвал святой памяці, велічы народнага духу і нацыянальнага гонару. Гэта дзень, які з’яднаў у сабе такія паняцці, як вызваленне, перамога і незалежнасць. Бо наш народ вытрымаў усе цяжкія выпрабаванні вайны і застаўся нескароным, моцным духам і верным роднай зямлі. І сёння Беларусь памятае герояў мінулага, яны жывуць у сэрцы кожнага з нас. Мы – нашчадкі тых, хто ўмеў перамагаць, а значыць, здольныя адолець усе цяжкасці, прыняць любыя выклікі часу і дасягнуць самых высокіх мэтаў на славу роднага краю!»




