Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231430, г.п. Кореличи,
пл. 17 Сентября, 9
Электронная почта:
korelichi@mail.grodno.by
Телефон: 8-(1596)-2-18-24
Факс: ***

8 ноября 2018

Прогулка по Ботаническому саду в Минске пришлась по душе кореличским ветеранам

 

Для нас, ветэранаў, бягучы год быў багатым на экскурсійныя паездкі, у якіх удзельнічалі актывісты ветэранскага руху, старшыні і члены саветаў пярвічных арганізацый раёна. Спачатку мы наведалі святыні Беларусі, а зусім нядаўна пабывалі ў Батанічным садзе г. Мінска. Вось там мы і атрымалі асалоду, убачылі непаўторную прыгажосць прыроды.

Нягледзячы, што на двары восень, а там, куды ні кінеш вокам, усюды кветкі, трапічныя расліны. Заморскія, як нам растлумачыла экскурсавод, бо ўсе яны завезены ў асноўным з Амерыкі і Аўстраліі. Яна ж падкрэсліла, што прыгажосць гэтых кустоў асаблівая ў маі і чэрвені, калі яны цвітуць, тады ад іх не адарваць вачэй. Кветак на іх столькі, што амаль не відаць лісточкаў. А самі лісточкі таксама своеасаблівыя, бо адзін бок іх глянцавы, а другі як быццам бы замшавы. І што цікава, кусты гэтыя круглы год зялёныя, нягледзячы на зімовыя маразы. Глянуўшы на іх прыгажосць, хацелася даведацца як мага больш аб гэтых раслінах. Пахадзіўшыз экскурсаводам па алеях Батанічнага сада, мы засталіся зачараваныя хараством і працай людзей, якія стварылі гэты цуд.

Плошча Батанічнага сада 90 гектараў. Каб усё паглядзець, патрэбна шмат дзён, але самае прыгожае мы ўбачылі. Эксурсавод падрабязна расказвала аб дрэвах, кветках і кустах, паведаміла іх гісторыю. Здавалася, ужо не пара для квітнення, а тут палыхае фарбамі вясны і лета, чаруюць душу і сэрца хрызантэмы, астры, ружы — так усё скампавана, што шмат часу мы былі ў захапленні. Экскурсавод на працягу паўтары гадзіны распавядала нам аб раслінах, пасаджаных на тэрыторыі Батанічнага сада.

Агляд прадоўжыўся ў экспазіцыйнай аранжарэі трапічных раслін. Здавалася, што трапілі ў нейкую цудоўную казку, так былі мы зачараваны і не хацелася пакідаць гэтае памяшканне.

Далей нас чакала незвычайнае возера, дзе мы адпачылі, потым пайшлі па алеі Касманаўтаў, якая з’явілася там нядаўна. На памяць зрабілі шмат здымкаў, і зараз, калі іх праглядваеш, то ўспамінаецца тое хараство, тыя мясціны, якія пакінулі самыя цёплыя ўражанні ад убачанага.

Пабыўшы ў Батанічным садзе, мы атрымалі зарад бадзёрасці, сілы духа, дамоў ехалі ў добрым настроі. І тут варта ўспомніць наступныя словы: прыгажосць выратуе свет.

Ад душы мы былі ўдзячныя раённаму савету ветэранаў, ён пастаянна клапоціцца пра нас, пенсіянераў, якія прымаюць актыўны ўдзел у рабоце з ветэранамі вайны і працы раёна, наведваюць розныя аматарскія аб’яднанні, мерапрыемствы, і, наогул, займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю, нягледзячы на свой узрост.

Алена ТОЛМАЧ
сакратар пярвічнай ветэранскай арганізацыі г.п. Карэлічы