Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231430, г.п. Кореличи,
пл. 17 Сентября, 9
Электронная почта:
korelichi@mail.grodno.by
Телефон: 8-(1596)-2-18-24
Факс: ***

25 января 2022

Пяць падзей тыдня вачыма намесніка старшыні райвыканкама Ігара Лазарэвіча

 

Сустрэча Прэзідэнта Беларусі з кіраўніком Рэспублікі Тыва Уладзіславам Хавалыгам.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены ў добрых перспектывах работы з Тывой у машынабудаўнічай галіне, па вытворчасці прадуктаў харчавання, у дарожным будаўніцтве і іншых сферах.

Прыемна, што знешні гандаль Карэліцкага раёна з Расійскай Федэрацыяй паспяхова развіваецца. Так, за 11 месяцаў 2021 года знешнегандлёвы абарот склаў 1 млн 744 тысячы долараў і вырас у 2,7 раза, у тым ліку экспарт — 1 млн 472 тысячы долараў. У РФ з нашага раёна пастаўляецца льновалакно, ялавічына і насенная бульба. Доля экспарту ў Расію ў агульным аб’ёме экспарту складае 30,3 працэнта.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі Юрый Сянько расказаў аб развіцці супрацоўніцтва дзвюх краін у розных сферах.

Па выніках 2021 года мы маем рост каля 40 працэнтаў у галіне гандлю з Кітаем беларускімі сельскагаспадарчымі прадуктамі.

Сваю долю ў экспартны патэнцыял краіны ў Паднябесную ўносіць і Карэліцкі раён. Наша льновалакно нязменна карыстаецца там высокім попытам. Так, у 2021 годзе экспартавана 842,7 тоны кароткага льновалакна на суму 1 млн 24 тысячы долараў, рост — у 3,6 раза.

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік сказаў, што Гродзенская вобласць гатова да магчымага росту захваральнасці з-за амікрону.

Сітуацыя з каранавірусам у рэгіёне застаецца стабільнай. Мы бачым далейшае зніжэнне колькасці шпіталізаваных пацыентаў з сярэдняцяжкай і цяжкай плынню каранавіруснай інфекцыі. Калі гаварыць у лічбах, то колькасць шпіталізаваных у 3 разы меншая, чым была на піку гэтай хвалі, і ў 4 разы ніжэйшая, чым летась, — адзначыў Уладзімір Каранік. Ён падкрэсліў, што сярод прычын такога зніжэння, у тым ліку і высокі ўзровень вакцынацыі. У Гродзенскай вобласці, напрыклад, прышчэплены ўжо больш як 56 працэнтаў жыхароў.

У Карэліцкім раёне прышчэплена 55,3 працэнта насельніцтва. Колькасць захварэлых карэліччан у тры разы ніжэйшая, чым летась.

З улікам заразнасці амікрону вельмі шмат залежыць ад саміх людзей. Размова перш за ўсё аб захаванні сацыяльнага дыстанцыявання, мер індывідуальнай абароны.

«Белтэлекам» атрымаў права аказваць паслугі сотавай сувязі.

Гэта права атрымана з 17 студзеня 2022 года. Лічу, што гэта правільна, бо гэта паскорыць вырашэнне праблемы «лічбавай няроўнасці» па доступе да сучасных паслуг электрасувязі гарадскога і сельскага насельніцтва, створыць новыя магчымасці для аказання патэнцыйным абанентам запатрабаваных «канвергентных паслуг», калі ў адным пакеце паслуг сумяшчаюцца традыцыйныя паслугі стацыянарнай сувязі (тэлефон, доступ у сетку Інтэрнэт, тэлебачанне) і сотавай рухомай электрасувязі.

Па выніках 2021 года Карэліцкім раёнам выканана 8 з 10 паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Гэта намінальная налічаная заработная плата і тэмпы яе росту, інвестыцыі ў асноўны капітал, сукупнае паступленне даходаў у бюджэт раёна, індэкс фізічнага аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі, рознічны тавараабарот гандлю, пасажыраабарот, грузаабарот і ўвод жылля ў эксплуатацыю.