Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231430, г.п. Кореличи,
пл. 17 Сентября, 9
Электронная почта:
korelichi@mail.grodno.by
Телефон: 8-(1596)-2-18-24
Факс: ***

4 апреля 2019

Одна планета, одна история. В Кореличах тепло и душевно отметили День единения народов Беларуси и России

 У пачатку красавіка дзве саюзныя дзяржавы адзначылі важнае і асаблівае свята – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. На працягу многіх гадоў нашы краіны звязваюць агульныя традыцыі і каштоўнасці, аб якіх у чарговы раз вырашылі нагадаць супрацоўнікі Карэліцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

У актавай зале дзіцячай школы мастацтваў адбылася канцэртная праграма “У нас адзіная планета, у нас адзіны лёс”, удзел у якой прынялі творчыя калектывы Карэліцкага краю. Са словамі віншаванняў да прысутных звярнулася начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня РА ГА “Беларускі саюз жанчын” Іна Санчук. Яна падкрэсліла, што сяброўскія сувязі паміж Беларуссю і Расіяй мацнеюць з кожным годам, таму важна і ў далейшым прытрымлівацца такога кірунку.

– У нас ніхто і ніколі не дзяліў людзей на расіян і беларусаў – мы адзіныя. Нашы народы звязаны агульнай гісторыяй, дзякуючы якой наша сяброўства па-сапраўднаму шчырые і бескарыслівае, – падкрэсліла Іна Санчук.

Больш за дваццаць сем гадоў Карэлічы з’яўляюцца горадам-пабрацімам Краснагорска, які знаходзіцца ў Маскоўскай вобласці. За гэты час паміж гарадамі ўсталяваліся цесныя палітычныя, эканамічныя і культурныя сувязі. Напрыклад, штогод Краснагорск запрашае таленавітых карэліччан прыняць удзел у фестывалі “Новы свет”, дзе нашы выканаўцы заўсёды атрымліваюць прызавыя месцы. У мінулым годзе вакальны гурт “Красуні-Бэнд” стаў лепшым і прывёз на Радзіму Гран-пры.

– Паміж нашым пасёлкам і Краснагорскам добра адчуваецца адзінства, дзякуючы якому мы маем магчымасць пазнаёміцца з іншай краінай, паказаць свае творчыя здольнасці падчас фестывалю і набрацца вопыту ў іншых, – зазначыла ўдзельніца гурту “Красуні-Бэнд”, мастацкі кіраўнік Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Рыта Яроцкая.

Падчас канцэртнай праграмы можна было пачуць усім вядомыя і сучасныя песні, а таксама вершы пра сяброўскія повязі двух брацкіх народаў.