Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231430, г.п. Кореличи,
пл. 17 Сентября, 9
Электронная почта:
korelichi@mail.grodno.by
Телефон: 8-(1596)-2-18-24
Факс: ***

24 августа 2020

“Мы за незалежнасць, мір і спакой!” Карэліччане прынялі ўдзел у мітынгу на плошчы Леніна ў Гродне

 

22 жніўня на плошчы Леніна ў Гродне адбыўся мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою.

Жыхары Карэліцкага раёна таксама прыехалі ў Гродна, каб выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю. Нашы землякі з гонарам пранеслі праз цэнтр горада вялікае палотнішча нацыянальнага сцяга Беларусі. У паветры луналі сцягі “Белай Русі”, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, карэліччане трымалі ў руках плакаты з надпісамі: “Мы за Беларусь!”, “Захаваем мір разам!”, “Любім Беларусь!”.

Жыхарка Карэліч Зінаіда Ардзюк не хавае эмоцый:

— Я сёння прыехала ў Гродна, каб падтрымаць той курс, якім рухаецца наша краіна. Уся мая сям’я галасавала за Аляксандра Лукашэнку. Свой голас я аддала ў першы ж дзень датэрміновага галасавання, прыйшла за 20 хвілін да адкрыцця ўчастка. Наша краіна мірная і незалежная. Мае дзеці і ўнукі могуць у любы час сутак спакойна гуляць па вуліцах, а беларусы самі гаспадары свайго лёсу.

Кацярына Жамойда, культарганізатар Жухавіцкага СДК:

— Я тут, на плошчы, бо я за мір і справядлівасць у нашай краіне. Мой прыезд сюды азначае, што я падтрымліваю дзеючую ўладу. Мы спакойна жывём у нашай Беларусі, атрымліваем бясплатнае медыцынскае абслугоўванне і адукацыю. Лічу, што кожны з нас можа рэалізавацца. Для гэтага патрэбны праца і намаганні, бо без іх нічога не атрымаецца.

Дзмітрый Махіна, дырэктар КСУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”:

— Маладое пакаленне добра ведае і засвоіла ўрокі Вялікай Айчыннай вайны. Памятаем падзеі ва Украіне і расказваем пра гэта сваім дзецям. Беларусь павінна застацца незалежнай і мірнай, такой, якой мы яе любім. І сёння мы, працаўнікі, даказваем гэтую любоў на справе: на полі і ферме, бальніцы і школе, спартыўнай арэне і канцэртнай пляцоўцы.

Дзмітрый Арцюх, дырэктар Карэліцкага раённага краязнаўчага музея:

— Мы, беларусы, здаўна міралюбівы народ: мы захоўваем традыцыі, і многія канфесіі жывуць у міры і згодзе пад нашым блакітным небам. Менавіта нам, маладым, прымнажаць тое лепшае, што зроблена ў нашай краіне. А прымнажаць трэба стваральнай працай і дабром, якое кожны з нас павінен несці ў сваім сэрцы.

Спявак з Карэліч Аляксандр Чарапанаў падтрымаў агульны настрой, панаваўшы на плошчы Леніна, словамі з песні: “Я люблю Беларусь!”