Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231430, г.п. Кореличи,
пл. 17 Сентября, 9
Электронная почта:
korelichi@mail.grodno.by
Телефон: 8-(1596)-2-18-24
Факс: ***

7 августа 2020

Музычна-патрыятычная акцыя «З любоўю да Беларусі» адбылася ў Карэлічах

 6 жніўня на стадыёне «Юнацтва» прайшла музычна-патрыятычная акцыя «З любоўю да Беларусі». Усім гасцям і ўдзельнікам мерапрыемства валанцёры раздалі невялічкія падарункі. Падрабязней пра гэта нам паведаміла дырэктар Карэліцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Гароднік Наталля Мікалаеўна.

– Гэтую музычна-патрыятычную акцыю мы планавалі ўжо даўно.  Праводзім яе для нашага насельніцтва, нашых людзей, каб яны пачулі зноў нашу родную мову, нашы родныя беларускія песні, якія заўсёды аб’ядноўваюць людей. Крыніца натхнення ў беларускай песні – гэта народ, які пісаў тэксты, музыку. Увесь рэпертуар, які спяваў наш музычны калектыў “Забава” – гэта народныя песні. Маючы такую магчымасць, мы жадаем жыхарам нашага раёна і гасцям толькі выдатнага настрою і, канешне, усяго самага найлепшага, каб над нашай зямлёй заўсёды было мірнае светлае неба.