Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231430, г.п. Кореличи,
пл. 17 Сентября, 9
Электронная почта:
korelichi@mail.grodno.by
Телефон: 8-(1596)-2-18-24
Факс: ***

17 апреля 2021

Маленькие кореличчане и их родители посадили деревья возле Дошкольного центра развития ребенка

 У рамках акцыі “Пасадзім дрэва разам”, што праводзілася ў Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці г.п. Карэлічы  на мінулым тыдні, выхаванцы сярэдняй групы № 10 і іх бацькі сабраліся разам, каб пасадзіць дрэўцы на сваёй пляцоўцы.

У групе мы пагутарылі з дзеткамі пра тое, навошта патрэбна садзіць дрэвы.  Было шмат меркаванняў: для прыгажосці, каб дрэвы ачышчалі нам паветра, каб быў цянёк у гарачы дзянёк і каб было куды схавацца падчас гульні ў хованкі. Меркаванні розныя, а рашэнне адно — будзем садзіць!

На дапамогу паклікалі бацькоў. Прыйшлі амаль усе, у некаторых нават тата і мама. Колькі ж было радасці і хвалявання ў дзіцячых вачах, калі разам з татамі капалі ямку для маленькага дрэўца, затым ішлі выбіраць саджанец.

Выбралі елачку і дзве хвойкі. З цікаўнасцю  назіралі дзеткі, як тата апускае выбраны саджанец у ямку і прысыпае зямлёй. І  тут жа сталі дапамагаць: адны падсыпалі глебу, другія палівалі вадой.

Кажуць, што сапраўдны мужчына павінен пабудаваць дом, пасадзіць дрэва і выгадаваць дзіця.  А ў нас з’явілася сваё меркаванне:  сапраўдныя бацькі павінны пасадзіць дрэва разам з сваім  дзіцем. Таму што нельга было не заўважыць —  агульная справа не толькі збліжае бацькоў і дзяцей, але і насычае ўсіх нейкім дзіўным адчуваннем адзінства і веры ў будучыню.

Спадзяемся, што дрэўцы добра прыжывуцца і будуць радаваць не адно пакаленне маленькіх карэліччан, а кожны з нашых выхаванцаў стане добрым грамадзянінам сваёй краіны.