Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231430, г.п. Кореличи,
пл. 17 Сентября, 9
Электронная почта:
korelichi@mail.grodno.by
Телефон: 8-(1596)-2-18-24
Факс: ***

25 ноября 2019

Лучших тружеников Кореличчины чествовали на областном фестивале-ярмарке «Дажынкі-2019” в Сморгони

 

З размахам адсвяткаваўшы раённыя “Дажынкі” ва ўтульнай зале Жухавіцкага Дома культуры, сёння аграрная эліта Карэліччыны прыняла ўдзел у абласной урачыстасці – фестывалі-ярмарцы працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2019” у г. Смаргоні. Менавіта тут падводзяцца канчатковыя вынікі сёлетняй уборачнай кампаніі, шчырымі словамі і каштоўнымі падарункамі ўшаноўваюцца аграрыі, чыя самаадданая праца забяспечвае харчовую бяспеку краіны.

Не адзін месяц горад узмоцнена рыхтаваўся да святочнага мерапрыемства. І 23 лістапада ён сустрэў удзельнікаў абласнога фестывалю-кірмашу надзвычай убраным і прыгожым. Добраўпарадкаваныя вуліцы, адрамантаваныя дарогі і адноўленыя фасады будынкаў – усё спрыяла святочнаму настрою і пазітыўнаму адпачынку. Падарункам сталіцы “Дажынак” ад сталі вытрыманыя ў адзіным стылі каваныя лаўкі, якія размясціліся на пешаходным бульвары ўздоўж вуліцы Савецкай. На кожнай з іх – назва і герб кожнага раёна вобласці. Давялося не толькі пабачыць, але і пасядзець на імянной лаўцы Карэліцкага раёна.

Упраўляючая МТК “Райца-2” СВК “Свіцязянка-2003” Таісія Харошка і ветэран працы, былы начальнік аддзела эканомікі і ўліку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Наталля Чубрык на імянной лаўцы Карэліцкага раёна.

З самай раніцы гасцей абласных “Дажынак” прывабліваў святочны кірмаш, які радаваў разнастайнасцю пачастункаў і напояў, а кожны раён вобласці гасцінна запрашаў наведаць свой эстэтычна-аформлены і шчодры падворак. Багацце карэліцкай зямлі і працавітасць мясцовых аграрыяў раскрываў падворак КСУП “Цырын-Агра”.

Хлебам-соллю сустракалі старшыню Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова і кіраўніцтва вобласці на гасцінным падворку Карэліцкага раёна.

Адным з самых яркіх конкурсаў свята стала спаборніцтва рэкардсменаў сярод гародніны. Тут бульба і капуста, морква і буракі, гарбузы і кабачкі, але такіх памераў, якіх жадала б вырасціць любая гаспадыня. Прадстаўлены на конкурсе і карэліцкія волаты з мясцовых агародаў: кабачок хатні ад Ірыны Дубковай з Турца, бурак “Сталовы” ад Алены Макар з г.п. Мір, бульба “Паролі”, якую вырасцілі работнікі ў НПП “Ніка”, і гарбуз-рэкардсмен ад Таісы Іванчык з г.п. Карэлічы. Дарэчы, карэліцкая гародніна атрымала тры пераможных месца. На Карэліччыне выраслі самыя вялікія кабачок (10,04 кг), бульба (1,42 кг) і бурак (4,46 кг).

Карэліцкі раён дастойна прадставіў сябе на конкурсах на лепшы каравай і дажыначны сноп. Журы конкурсаў адзначыла высокі мастацкі густ і эстэтычнасць у афармленні работ.

У выставе-кірмашы “Беларускія дзівосы” майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прынялі ўдзел творчыя і таленавітыя работнікі раённага Дома рамёстваў, якія з задавальненнем дэманстравалі і прапаноўвалі набыць гасцям святочнай Смаргоні свае вырабы.

У выставе тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Гродзенскай вобласці прынялі ўдзел работнікі Карэліцкага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Яны прывезлі ляльку — сімвал гарадскога пасёлка Карэлічы, а таксама сапраўдны сялянскі падворак.