Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231430, г. Кореличи,
пл. 17 Сентября, 9
Электронная почта:
korelichi@mail.grodno.by
Телефон: 8-(1596)-2-18-24
Факс: ***

4 октября 2017

Кореличские вокалисты стали победителями международного фестиваля

 У 16-ы раз у Краснагорску Расійскай Федэрацыі адбыўся маладзёжны фестываль сярод гарадоў-пабрацімаў пад назвай «Новы свет». Разам з гаспадарамі сцэны ўдзел у ім прынялі творчыя калектывы і выканаўцы з латвійскага Тукумса і беларускіх Карэліч. Гонар не толькі нашага раёна, але і краіны ў гэтым годзе абаранялі кіраўнік народнага ансамбля народнай песні «Забава» Аляксандр Чарапанаў і хормайстар ДУ «Карэліцкі раённы ЦКіНТ» Анастасія Мурашка.

Для выканання дуэтам яны выбралі песню на роднай беларускай мове «Дзеванька-вясна» гурта «Сваякі» і не прагадалі. Кампазіцыю публіка ўспрыняла на ўра, а прафесійнае журы ацаніла юныя таленты па заслугах. Па выніках конкурсу Аляксандр Чарапанаў і Анастасія Мурашка сталі пераможцамі ў намінацыі «Эстрадная песня». Маладзёжнай дэлегацыі таксама былі ўручаны дыплом і кубак заснавальнікаў фестывалю за вернасць і адданасць сяброўству, творчасці і «Новаму свету».

Па вяртанні на Радзіму рабяты падзяліліся з раёнкай сваімі ўражаннямі і эмоцыямі ад мерапрыемства.

– Разам з намі выступалі артысты досыць высокага ўзроўню. У сваю чаргу мы пачалі падрыхтоўку да конкурсу, як толькі даведаліся, што паедзем туды – з першых дзён верасня, – распавядае малады спецыяліст Анастасія Мурашка. Дзяўчына займаецца спевамі са школьных гадоў, атрымала вакальную адукацыю і прыехала ў Карэліцкі раён па размеркаванні з Гомельшчыны. Прызнаецца, што ў дуэце з маладым чалавекам ніколі не спявала, таму сумесная праца з Аляксандрам Чарапанавым стала першым вопытам і адразу ж паспяховым. Магчыма, дзякуючы таму, што калегі хутка знайшлі ўзаемаразуменне.
– У міжнародным конкурсе ўдзельнічаў упершыню, – дзеліцца Аляксандр Чарапанаў. – Уражаны і годнай арганізацыяй фестывалю, і майстэрствам яго ўдзельнікаў, і горадам, дзе ён адбыўся.
Анастасія і Аляксандр у Краснагорску раней не былі. Іх візіт як раз супаў з 85-годдзем гарадской акругі. Арганізатары фестывалю не маглі не даць магчымасць замежным гасцям бліжэй пазнаёміцца з культурай і архітэктурай незнаёмай краіны. Нашы артысты наведалі Красную плошчу, Вераб’ёвы Горы, маскоўскі міжнародны дзелавы цэнтр «Масква-Сіці», старадаўнія сядзібы і іншыя мясціны.