Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231430, г.п. Кореличи,
пл. 17 Сентября, 9
Электронная почта:
korelichi@mail.grodno.by
Телефон: 8-(1596)-2-18-24
Факс: ***

3 декабря 2018

Кореличские школьники встретились за круглым столом «Знания против СПИДа»

 1 снежня на календары пазначаны, як Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Напярэдадні, 30 лістапада, у чытальнай зале Карэліцкай раённай бібліятэкі адбыўся круглы стол «Веды супраць СНІДу».

Мадэратарам сур’ёзнай размовы з сямікласнікамі з сярэдняй школы №1 выступіў загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі Міхаіл Лагута. Пра медыцынскі аспект і асновы прафілактыкі ВІЧ/СНІД распавяла ўрач-рэнтгенолаг Карэліцкай цэнтральнай раённай паліклінікі Марыя Самалюк. Благачынны цэркваў Карэліцкай акругі протаіерэй Мікалай Орса звярнуў увагу прысутных на тое, як важна дзеля свайго ўласнага здароўя і сваіх блізкіх супрацьстаяць спакусам і абіраць маральнае і духоўнае жыццё. Таксама ўдзельнікі круглага стала пазнаёміліся з інфармацыйнымі брашурамі і тэматычнай кніжнай выставай «ВІЧ-інфекцыя: міфы і рэальнасць».