Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231430, г.п. Кореличи,
пл. 17 Сентября, 9
Электронная почта:
korelichi@mail.grodno.by
Телефон: 8-(1596)-2-18-24
Факс: ***

28 января 2019

Команда Кореличского района достойно выступила на «Гродненской лыжне-2019»

 26 студзеня спартыўна-біятлонны комплекс “Сялец” у Навагрудскім раёне снежным надвор’ем і выдатнымі трасамі сустрэў “Гродзенскую лыжню-2019”. Сярод 29 каманд з усёй вобласці — прадстаўнікоў аблвыканкама, райвыканкамаў і сілавых структур рэгіёна – здалля быў бачны і сцяг Карэліцкага раёна.

Наш край прадставіла дэлегацыя пад кіраўніцтвам старшыні Карэліцкага райвыканкама Віктара Шайбака. У яе склад увайшлі: намеснік старшыні райвыканкама Руслан Абрамчык, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна Санчук, галоўны спецыяліст сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Генадзій Карпаленка і намеснік начальніка РЭС Іван Лежань.

Непасрэдна на лыжную трасу адолець эстафету сярод каманд выканаўчых камітэтаў выйшлі Аляксандр ШкадаўІна СанчукГенадзій Карпаленка і Іван Лежань.

Па выніках спаборніцтваў у камандных першынствах перамогу святкавалаНавагрудчына, срэбра адыйшло Смаргонскаму раёну, бронза – Шчучынскаму. У асабістых заліках першае месца заняў намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама Аляксандр Шымановіч, другое – старшыня Навагрудскага райвыканкама Анатолій Маркевіч, трэцяе – старшыня Шчучынскага райвыканкамаСяргей Ложачнік.

Каманда Карэліцкага раёна паказала 11 вынік. Асобна быў адзначаны прызамАляксандр Шкадаў, як самы вопытны удзельнік “Гродзенскай лыжні”.

Таксама спецыяльныя ўзнагароды атрымалі прадстаўнік абласнога ўпраўлення камітэта судовых экспертызаў Ілона Ложачнік — як самы малады ўдзельнік, а за волю да перамогі – Ніна Галыня з Зэльвенскага райвыканкама.

У эстафеце зборных сілавых структур перамагла каманда абласнога ўпраўлення МНС, другімі прыйшлі да фінішу прадстаўнікі ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама, трэцімі – упраўлення Следчага камітэта.