Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231430, г.п. Кореличи,
пл. 17 Сентября, 9
Электронная почта:
korelichi@mail.grodno.by
Телефон: 8-(1596)-2-18-24
Факс: ***

25 марта 2019

Генеральная ўборка Карэліцкага раёна стартавала

 25 сакавіка ў Карэліцкім раёне стартаваў месячнік па санітарнай ачыстцы. Ён праводзіцца для навядзення неабходнага парадку ў санітарным стане раёна пасля асенне-зімовага перыяду.

Кіраўнікі суб’ектаў гаспадарання ўсіх формаў уласнасці, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў арганізоўваюць работу па прывядзенні ў належны стан тэрыторый населеных пунктаў, у тым ліку замацаваных і дваровых тэрыторый, гаспадарчых зон, могілак, мемарыялаў, палігонаў, дарожна-вулічнай сеткі, прыдарожных палос, вытворчых баз, інжынерна-тэхнічных сістэм ліўневых каналізацый, рэчышчаў адводных каналаў, труб-пераездаў на шляхах зносін, аб’ектаў грамадскага карыстання з прыцягненнем да выканання работ землекарыстальнікаў участкаў, уласнікаў збудаванняў і будынкаў, грамадскасці.

Вёска Кайшоўка. За працай — работнікі КСУП «Цырын-Агра» і Цырынскага сельвыканкама.

Вёска Кайшоўка. За працай — работнікі КСУП «Цырын-Агра» і Цырынскага сельвыканкама.

Уборка на тэрыторыі ААТ «Карэлічы-Лён».

Уборка на тэрыторыі ААТ «Карэлічы-Лён».

Уборка тэрыторыі каля адміністрацыйнага будынка племзавода «Карэлічы».

Калектыў Мірскай дзіцячай школы мастацтваў наводзіць парадак на сваёй тэрыторыі.

Суботнік на тэрыторыі Карэліцкага маслацэха.

Так, у выхадныя калектыў ДП “Племзавод “Карэлічы” выйшаў на добраўпарадкаванне тэрыторыі каля адміністратыўнага будынка, настаўнікі Мірскай дзіцячай школы мастацтваў наводзілі парадак на сваёй тэрыторыі: спілоўвалі галіны, зграбалі смецце. У ДП “Чарняхоўскі-Агра” выхадныя таксама прайшлі плённа. Паўсотні чалавек зладзілі суботнік на МТФ “Лыкавічы”. На мехмайстэрнях у Турцытаксама вяліся работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі.