Версия для печати
Размер
+
Фото
Печать

В Кореличах накануне 1 сентября «БРСМ» с друзьями устроили праздник мыльных пузырей для воспитанников Центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации

 30 30 жніўня ў Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі акцыя «У школу з Добрым Сэрцам» Карэліцкага раённага камітэта ГА “БРСМ” прынесла акіян радасці дзеткам. Прадстаўнік арганізацыі Вольга Валер’еўна Ваяводскаяпрывезла хлопчыкам і дзяўчынкам не толькі падарункі, але і вясёлае шоў мыльных пузыроў. У забаве разам з аніматарам Міхаілам Башко ўдзельнічалі нават дарослыя.

Далучыліся да БРСМ і прадстаўнікі Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях — інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Аксана Сяргееўна Скок і першы намеснік начальніка Мікалай Анатольевіч Шуляк. У межах рэспубліканскай акцыі “Збяром дзяцей у школу”, яны прывезлі для навучэнцаў Цэнтра падарункі.

А таксама супрацоўнікі РАНС нагадалі прысутным аб яшчэ адной акцыі, праўда, ужо прафілактычнага напрамку, пад назвай “У цэнтры ўвагі – дзеці!” МНС Рэспублікі Беларусь, што зараз праходзіць па ўсёй краіне с 20 жніўня па 21 верасня 2018 года.

А мы, у сваю чаргу, запрашаем вас наведаць фотагалерэю свята мыльных пузыроў!

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://korelichi.grodno.by/ru/korelichi-news-ru/view/v-korelichax-nakanune-1-sentjabrja-brsm-s-druzjjami-ustroili-prazdnik-mylnyx-puzyrej-dlja-vospitannikov-1251-2018/

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2016
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА