Версия для печати
Размер
+
Фото
Печать

Кореличские аграрии стали первыми на заготовке кормов с трав второго укоса на Гродненщине

 Адказны этап уборкі зерневых пройдзены Карэліцкім раёнам на “выдатна”. Але ж нашы аграрыі не спыняюць пераможны тэмп і традыцыйна дэманструюць лепшыя паказчыкі ў Гродзенскай вобласці па нарыхтоўцы кармоў з траў другога ўкосу.

Усяго ў сянажных траншэях раёна зараз нарыхтавана 41191 тона кармавых адзінак. Больш таго, мы – адзіныя ў рэгіёне, хто ідзе ў гэтай катэгорыі з плюсам, аж на 0,4 пункта, да ўзроўню мінулага года. Паказчык складае 14,5 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы.

Прычына такіх высокіх вынікаў працы, на думку начальніка аддзела арганізацыі вытворчасці і механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Генадзія Аляксеевіча Белага, у тым, што сёлета карэліцкім аграрыям спрыяе ўсё: і надвор’е добрае, і ёсць што ўбіраць і чым, бо тэхніка ўчасна і скрупулёзна падрыхтавана да гарачай пары.

Спраўна ладзіцца праца ў гаспадарках Карэліччыны і па ўборцы саломы. Па дадзеных на 24 жніўня, з 21629 га плошчаў засталося ўбраць 1748.

Сваёй чаргой ідуць справы і з ільном. Тры гаспадаркі, што спецыялізуюцца на гэтай культуры, выцерабілі 1525 га плошчаў і паднялі 615 га льнотрасты.

Адначасова праходзіць і сяўба азімага рапсу, якая стартавала 15 жніўня і будзе завершана ў бліжэйшыя дні. Па стану на 24 жніўня, гэтай культуры пасеяна 2086 га з запланаваных 2600.

Сярод шматлікіх сельскагаспадарчых спраў прыярытэт зараз надаецца ворыву пад сяўбу азімых культур. На дадзены момант узарана 44% з запланаваных 15660 га плошчаў. У далейшым акцэнт змесціцца на ўздым зябліва.

Напрыканцы жніўня запрацуе Гарадзейскі цукровы камбінат. Таму ў апошнія дні лета асобныя гаспадаркі прыступяць да ўборкі цукровых буракоў.

А напачатку верасня асноўная ўвага аграрыяў будзе скіравана на азімыя зерневыя культуры, якіх плануецца засеяць на 12840 га.

Таксама ў першыя дні восені пачнецца ўборка кукурузы, што патрэбна зрабіць у сціслыя тэрміны, каб забяспечыць раён якасным сіласам.

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://korelichi.grodno.by/ru/korelichi-news-ru/view/korelichskie-agrarii-stali-pervymi-na-zagotovke-kormov-s-trav-vtorogo-ukosa-na-grodnenschine-1249-2018/

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2016
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА