Версия для печати
Размер
+
Фото
Печать

К 80-летию Кореличского района. История создания территории

 

Сучасная тэрыторыя раёна ў прайшоўшыя гістарычныя перыяды знаходзілася ў складзе асобных дзяржаўных утварэнняў і матэрыял па адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле раёна сканструяваны, зыходзячы з храналогіі падзей. Да X стагоддзя тэрыторыя была ў складзе гісторыка-этнаграфічнага регіёна Панямонне, з XI і на пачатку XIII стагоддзяў — у Старажытнай Русі. З пункту гледжання дзяржаўнасці і наяўнасці адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення тэрыторыя раёна ў Х-ХIII стагоддзях належала Навагародскаму (Наваградскаму) удзельнаму княству (Іпацьеўскі летапіс 1236-1237 гг.). Межы княстваў складаліся гістарычна і не вызначаліся заканадаўча. Затым у сувязі з узбуйненнем княства атрымлівала элементы аўтаноміі.

На пачатаку ХV стагоддзя, калі адбываўся этап фарміравання і станаўлення Вялікага Княства Літоўскага, поўная назва якога з сярэдзіны ХV стагоддзя Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, была ўведзена такая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, як воласць. Гэта самая меншая тэрытарыяльна-гаспадарчая адзінка, якая аб’ядноўвала некалькі тэрыторый, сялянскіх абшчын. Пасля воласці былі аб’яднаны ў больш буйныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі — паветы. У гэты час тэрыторыя раёна ўваходзіла ў склад Наваградскай воласці. Пазней у Вялікім Княстве Літоўскім былі ўведзеныя новыя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі – ваяводствы. Каля 1504 года ўтварылася Віленскае ваяводства, а ў 1507 годзе са складу Віленскага ваяводства выдзелена Наваградскае, і тэрыторыя раёна адносілася да гэтых тэрытарыяльных адзінак. У 1565-1566 гадах у Вялікім Княстве Літоўскім праводзілася адміністрацыйная рэформа, і тэрыторыя раёна апынулася ў Наваградскім ваяводстве Наваградскага павета. Гэта замацавана Статутам Вялікага Княства Літоўскага ў 1588 годзе і праіснавала да канца ХVIII стагоддзя.

У 1569-1795 гадах тэрыторыя раёна ў складзе Рэчы Паспалітай, федэратыўнай дзяржавы, якая ўзнікла ў выніку аб’яднання Польскага каралеўства (“Кароны”) і Вялікага Княства Літоўскага (“Княства”) ці “Літвы”, у якіх была агульная вярхоўная ўлада, праводзілася сумесная знешняя палітыка, але захоўвалася аўтаномнасць. У канцы ХVIII стагоддзя ў сувязі з трыма падзеламі Рэчы Паспалітай (1772 г., 1793 г. і 1795 г.) адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне тэрыторыі сучаснага раёна пацярпела істотныя змены. З 1795 года тэрыторыя раёна належыць Расійскай імперыі ў складзе Наваградскага павета Слонімскай губерні і падзяляецца на воласці:  Жухавіцкая, Карэліцкая, Мірская, Райцаўская, Цырынская і Ярэміцкая. У 1797 годзе Слонімская і Віленская губерні аб’яднаны ў Літоўскую з цэнтрам у Вільні, а павет застаўся Наваградскі. У пачатку 1801 года была падзелена Літоўская губернія і тэрыторыя раёна зноў у Слонімскай (з 9 верасня 1801 года Гарадзенскай) губерні. У 1843 годзе Наваградскі павет быў перададзены Мінскай губерні і да канца XVIII стагоддзя тэрыторыя раёна ўваходзіць у склад Наваградскага павета Мінскай губерні.

На пачатку ХIХ стагоддзя ўпершыню ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні з’явілася такое ўтварэнне, як вобласць, другі раз гэты тэрмін быў уведзены толькі больш чым праз стагоддзе. У сакавіку 1917 года ўтворана Заходняя вобласць, у якую ўваходзіць і Мінская губерня. У лютым 1918 года тэрыторыя раёна акупавана нямецкімі войскамі, а 22.12.1918 г. вызвалена Чырвонай Арміяй. У верасні 1918 года Заходняя вобласць перейменавана ў Заходнюю камуну, якая была ліквідавана пасля абвяшчэння 01.01.1919 г. Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь. У лютым 1919 года адбылося аб’яднанне БССР і Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літва ў Літбел (афіцыйная назва – Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі). Да канца лета 1919 года ўся тэрыторыя Літбел занятая польскімі войскамі. З 1920 года на тэрыторыі сучаснага раёна дзейнічалі Карэліцкі (старшыня Гоцка П.С.), Мірскі (ст. Самец А.С.), Турэцкі (ст. Кеда І.С.), Жухавіцкі (ст. Крапіўніцкі Ф.Ф.), Цырынскі (ст. Гулецкі М.С.) і Райчанскі (ст. Лапацкі С.Дз.) рэвалюцыйныя камітэты (рэўкамы).

З 18.03.1921 года ў адпаведнасцi з Рыжскiм мiрным дагаворам тэрыторыя сучаснага Карэлiцкага раёна была ў складзе Навагрудскага павета гмiны вясковыя: Карэлiцкая, Цырынская, Райцаўская, і Нясвiжскага павета (з 1926 года Стаўбцоўскага), гмiны вясковыя: Мiрская, Жухавiцкая, Ярэмiцкая (з 1926 г. Турэцкая) Навагрудскага ваяводства.

(Працяг будзе)

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://korelichi.grodno.by/ru/korelichi-news-ru/view/k-80-letiju-korelichskogo-rajona-istorija-sozdanija-territorii-2124-2020/

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2016
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА