Версія для друку
Памер
+
Друк

Сельская гаспадарка

16.12.2016
Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі засяроджана ў 10 сельскагаспадарчых арганізацыях: сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў (далей – СВК) «Маяк-Заполле», дзяржаўнае прадпрыемства «Чарняхоўскі-Агра», дзяржаўнае прадпрыемства «Царука», дзяржаўнае прадпрыемства «Малюшычы», дзяржаўнае прадпрыемства «Цырын-Агра», СВК «Свитязянка-2003», дзяржаўнае прадпрыемства «Лукі-Агра», СВК «Жухавічы», дзяржаўнае прадпрыемства «Племзавод Карэлічы», дзяржаўнае прадпрыемства «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская».
У Карэліцкім раёне налічваецца 65143 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку 42072 гектараў раллі. Кадастравая ацэнка сельгасугоддзяў раёна 36,0 балаў, раллі – 39,9 балаў. Узаранасць сельскагаспадарчых угоддзяў складае 64,6%. Шчыльнасць буйной рагатай жывёлы на 100 га сельгасугоддзяў складае 57,9 галоў, у тым ліку 20,4 галоў кароў, свіней на 100 га раллі – 103,7 галоў.
Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна спецыялізуюцца на вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі з развітой збожжавай гаспадаркай, вырошчваннем цукровых буракоў, рапсу і ільнаводствам. У структуры валавой прадукцыі малако займае 30,2%, мяса – 24,6%, збожжа – 19,6%, цукровыя буракі – 8,4%, яйка – 1,5%.
У гаспадарках раёна праводзіцца мэтанакіраваная праца па скарачэнні дробнатаварнай высокавыдатнай вытворчасці, рэканструкцыі і стварэнні новых працоўных месцаў з больш эфектыўнымі сучаснымі тэхналогіямі. У кастрычніку 2018 года завершаны інвестыцыйны праект «Будаўніцтва двух кароўнікаў на 610 месц і даільнага блока пры МТФ «Райца-1» СВК «Свіцязянка-2003» у аграгарадку Райца Карэліцкага раёна». Таксама завершаны рамонт малочна-таварнай фермы «Юравічы» у СВК «Жухавічы», што дазволіла пераразмеркаваць пагалоўе на іншых малочна-таварных фермах і палепшыць умовы ўтрымання дойнага статка. У 2018 годзе завершаны рамонт памяшканняў для адкорму свінняў на 1000 жывёламесц на свінакомплексе «Лукі» дзяржаунага прадпрыемства «Лукі-Агра». Струменевая вытворчасць малака, дыферэнцыраванае кармленне ў залежнасці ад фізіялагічнага стану жывёл і ўзроўню іх прадуктыўнасці, тэхналагічна высокая якасць прадукцыі, зніжэнне выдаткаў на яе вытворчасць – вось складовыя часткі прагрэсу ў малочнай галіне.
Дзве сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна спецыялізуюцца на бульбаводстве: дзяржаўнае прадпрыемства «Царука», дзяржаўнае прадпрыемства «Цырын-Агра». Усе сельскагаспадарчыя арганізацыі вырошчваюць цукровыя буракі.
Развіццё АПК ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзяржаўнымі праграмамі, якія прадугледжваюць павышэнне ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва, эфектыўную вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі.
Асноўнымі задачамі развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці раёна з'яўляюцца: забеспячэнне рэнтабельнай вытворчасці прадукцыі, павышэнне плацежаздольнасці сельскагаспадарчых арганізацый, павышэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі, павышэнне дабрабыту работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Для рэалізацыі намечаных задач прадугледжваецца працягнуць працу:
- па паглыбленні спецыялізацыі сельскагаспадарчых арганізацый з улікам глебава-кліматычных умоў, працоўных рэсурсаў і інфраструктуры АПК (прыярытэтнае развіццё буйнатаварнай вытворчасці);
- па тэхнічным і тэхналагічным перааснашчэнні сельскагаспадарчай вытворчасці;
- па паляпшэнні кадравага забеспячэння АПК на аснове павышэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў і стварэнню належных жыллёва-бытавых і іншых умоў для іх замацавання на сяле;
- па рацыянальнаму выкарыстанню працоўных і матэрыяльных рэсурсаў, зніжэння выдаткаў вытворчасці, павышэнню матывацыі і прадукцыйнасці працы.
У сельскагаспадарчых арганізацыях раёна за 2019 год аб'ём вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў супастаўных цэнах склаў 160,0 мільёнаў рублёў. Тэмп росту да ўзроўню 2018 года склаў 107,5%, пры заданні 103,1%, у тым ліку ў галіне раслінаводства 110,0%, у жывёлагадоўчай галіне 105,7%.
Найбольшая ўдзельная вага ў вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі па Карэліцкаму раёне за 2018 год маюць: СВК «Маяк-Заполле» – 14,5%, СВК «Жухавічы» – 14,1%, СВК «Свитязянка-2003» – 13,9%, дзяржаўнае прадпрыемства «Лукі-Агра» – 11,8%.
У 2019 годзе ў сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена 105,3 тыс. тон збожжа ў вазе пасля дапрацоўкі пры сярэдняй ураджайнасці 49,8 цэнтнера с гектара (далей – ц/га). Па параўнанні з 2018 годам вытворчасць збожжа павялічылася на 17,4%.
У 2019 годзе ў Карэліцкім раёне вырашчана і рэалізавана 213,0 тыс. тон цукровых буракоў у вазе пасля дапрацоўкі, пры сярэдняй ураджайнасці 600 ц/га. У параўнанні з 2018 годам гэты паказчык павялічыўся на 6,5%.
У 2019 годзе вырашчана 7774 тон рапсу ў вазе пасля дапрацоўкі, што на 18,2% больш за ўзровень 2018 года. Сярэдняя ураджайнасць по раёну склала 29,6 ц/га.
Валавая вытворчасць малака ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах Карэліцкага раёна ў 2019 годзе склала 81226,4 тон, або 103,5% да ўзроўню 2018 года. Сярэдні надой на карову склаў 6177 кілаграм малака, плюс 145 кілаграм да ўзроўню 2018 года.
Вытворчасць (вырошчванне) буйной рагатай жывёлы ў жывой вазе склала 6846,6 тон, сярэднесутачные прыбаўленне ў вазе склала 734 грама.
Вытворчасць (вырошчванне) свіней у жывой вазе склала 8519,6 тон, або 115,1% да ўзроўню 2018 года. Па раёну сярэднесутачнае прыбаўленне ў вазе свіней склала 710 грам, плюс 14 грам да ўзроўню 2018 года.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://korelichi.grodno.by/by/selskoe-xozyaistvo-by/

© Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА