Афіцыйны сайт

Ахова здароўя

 Установа аховы здароўя 
"Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца" 














Галоўны ўрач:
Майсак Алена Паўлаўна 
Тэлефон: 8 (01596) 7 48 43

 Гадзіны прыёму:
серада з 8.00 да 13.00
з 14.00 да 15.00













Установа аховы здароўя "Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца" аказвае спецыялізаваную медыцынскую дапамогу насельніцтву Карэліцкага раёна.

У медыцынскіх падраздзяленнях ЦРБ працуе ўсяго 510 чалавек, з іх 75 урачоў і 205 сярэдніх медыцынскіх работнікаў, 232 - іншы персанал.

Структура ўстановы:

 Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца на 141 ложку,

цэнтральная раённая паліклініка на 375 наведванняў у змену,

Мірская гарпасялковая бальніца на 45 ложкаў, з якіх 25 сястрынскія,

 Мірская паліклініка на 57 наведванняў за змену,

 Луцкая бальніца сястрынскага догляду,

 

5 амбулаторый урача агульнай практыкі:

     Райцэўская,
Цырынская,
Жухавіцкая,
Турэцкая,
Луцкая;

  14 фельчарска-акушэрскіх пунктаў:
Палужскі
Некрашэвіцкі
Асташынскі
Міраціцкі
Баранавіцкі
Ярэміцкі
Малюшыцкі
Пагарэлкаўскі
Гарнаруцкі
Астухоўскі
Ушанскі
Аюцэвіцкі
Варанчанскі
Скорыцкі


Па пытаннях паляпшэння медыцынскага абслугоўвання вы можаце патэлефанаваць на "гарачую лінію" па тэлефоне - 8 (01596) 2 12 70 з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00 штодня, акрамя  суботы і  нядзелі і святочных дзён.

 Нягледзячы на невялікі калектыў, ва ўстанове аховы здароўя "Карэліцкая ЦРБ" працуюць высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія якасна і своечасова аказваюць медыцынскую дапамогу жыхарам і гасцям раёна.

Якасная медыцынская дапамога непарыўна звязана з умацаваннем матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы і стварэннем спрыяльных умоў знаходжання для пацыентаў у бальнічных і амбулаторна-паліклінічных структурных падраздзяленнях. На працягу 2000-2019 гг. праведзеныя рамонты ўсіх стацыянарных аддзяленняў ЦРБ, аперацыйнага блоку, Мірскай гарпасялковай бальніцы. 8 красавіка 2019 года ва ўстанове адкрылася аддзяленне гемадыялізу для аказання высокатэхналагічнай дапамогі пацыентам з хранічнымі захворваннямі нырак.

Актыўна ўкараняюцца сучасныя метады лячэння і дыягностыкі, найноўшыя медыцынскія тэхналогіі, праводзіцца планамерная праца па забеспячэнні даступнасці і высокай якасці медыцынскай дапамогі, а таксама паляпшэнню паказчыкаў стану здароўя насельніцтва раёна.