Афіцыйны сайт

Характарыстыка раёна

Карэліцкі раён размешчаны ва ўсходняй частцы Гродзенскай вобласці, мяжуе на поўначы і захадзе ў складзе Навагрудскага, на ўсходзе - са Стаўбцоўскім, на поўдні - з Нясвіжскім раёнам Мінскай і Баранавіцкім раёнам Брэсцкай вобласці.
Працягласць раёна з поўначы на поўдзень - 28 км, з захаду на ўсход - 40.
Плошча - 1096 кв.км. У склад раёна ўваходзяць 10 сельскіх Саветаў.
У 160 сельскіх населеных пунктах і гарпасёлку Карэлічы і Мір пражывае 21,5 тыс. чалавек, з іх у г.п. Карэлічы - 6,7 тыс. чалавек, у г.п. Мір - 2,3 тыс. чалавек.
Наш раён - адзін з самых беларускіх у рэспубліцы. Тут пражывае 94,8% беларусаў. У міры і згодзе з імі жывуць рускія (2,6%), палякі (1,6%), украінцы (0,5%) і іншыя нацыянальнасці.
Цэнтр раёна - гарадскі пасёлак Карэлічы размешчаны ў 200 км ад абласнога цэнтра г. Гродна і за 125 км ад г. Мiнска.
У глебавым покрыве тэрыторыі раёна асноўная ўдзельная вага прыпадае на дзярнова-падзолістыя глебы - 61,6%, тарфяна-балотныя - 14,1% і суглінкавыя - 56,9%. Лясы займаюць 19% тэрыторыі раёна, у асноўным хваёвыя і яловыя.
Рачная сетка даволі густая. Найбольш буйная рака Нёман з левымі прытокамі Уша і Сэрвач, працякае шмат дробных рачулак. У раёне ёсць некалькі невялікіх азёр, штучных вадаёмаў.
Карысныя выкапні прадстаўлены пясчана-жвіровымі матэрыяламі, пакладамі торфу і жалезнай руды. На тэрыторыі раёна размешчаны рэспубліканскі геалагічны заказнік "Міранка".
Праз раён праходзяць аўтамагістралі на Мінск, Гродна, Баранавічы, Навагрудак, Стоўбцы, Любчу.