Афіцыйны сайт

Сельская гаспадарка


Сельская гаспадарка


Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі засяроджана ў 10 сельскагаспадарчых арганізацыях: сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў (далей – СВК) «Маяк-Заполле», дзяржаўнае прадпрыемства «Чарняхоўскі-Агра», дзяржаўнае прадпрыемства «Царука», дзяржаўнае прадпрыемства «Малюшычы», дзяржаўнае прадпрыемства «Цырын-Агра», СВК «Свіцязянка-2003», дзяржаўнае прадпрыемства «Лукі-Агра», СВК «Жухавічы», дзяржаўнае прадпрыемства «Племзавод Карэлічы», дзяржаўнае прадпрыемства «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская».

У Карэліцкім раёне налічваецца 65267 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку 42166 гектараў раллі. Кадастравая ацэнка сельгасугоддзяў раёна 36,0 бала, раллі – 39,9 бала. Узаранасць сельскагаспадарчых угоддзяў складае 64,6%. Шчыльнасць буйной рагатай жывёлы на 100 га сельгасугоддзяў складае 57,0 галоў, у тым ліку 20,0 галоў кароў, свіней на 100 га раллі – 85,1 галоў.

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна спецыялізуюцца на вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі з развітой збожжавай гаспадаркай, вырошчваннем цукровых буракоў, рапсу і ільнаводствам. У структуры валавой прадукцыі малако займае 29,5%, мяса – 21,8%, збожжа – 18,2%, цукровыя буракі – 10,7%, яйка – 1,2%.

У гаспадарках раёна праводзіцца мэтанакіраваная праца па скарачэнні дробнатаварнай высокавыдатнай вытворчасці, рэканструкцыі і стварэнні новых працоўных месцаў з больш эфектыўнымі сучаснымі тэхналогіямі. За апошнія гады ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна па рэалізацыі Праграмы развіцця малочнай галіны пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю тры малочна-таварных комплексы і адна рабатызаваная ферма, праведзена рэканструкцыя сямі малочна-таварных фермаў з даеннем у малакаправод і васьмі малочна-таварных фермаў з даеннем у даільных залах. Струменевая вытворчасць малака, дыферэнцыраванае кармленне ў залежнасці ад фізіялагічнага стану жывёл і ўзроўню іх прадуктыўнасці, тэхналагічна высокая якасць прадукцыі, зніжэнне выдаткаў на яе вытворчасць – вось складовыя часткі прагрэсу ў малочнай галіне.

Дзве сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна спецыялізуюцца на бульбаводстве: дзяржаўнае прадпрыемства «Царука», дзяржаўнае прадпрыемства «Цырын-Агра». Усе сельскагаспадарчыя арганізацыі вырошчваюць цукровыя буракі.

Развіццё АПК ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзяржаўнымі праграмамі, якія прадугледжваюць павышэнне ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва, эфектыўную вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі.

Асноўнымі задачамі развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці раёна з'яўляюцца: забеспячэнне рэнтабельнай вытворчасці прадукцыі, павышэнне плацежаздольнасці сельскагаспадарчых арганізацый, павышэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі, павышэнне дабрабыту работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Для рэалізацыі намечаных задач прадугледжваецца працягнуць працу:

- па паглыбленні спецыялізацыі сельскагаспадарчых арганізацый з улікам глебава-кліматычных умоў, працоўных рэсурсаў і інфраструктуры АПК (прыярытэтнае развіццё буйнатаварнай вытворчасці);

- па тэхнічным і тэхналагічным перааснашчэнні сельскагаспадарчай вытворчасці;

- па паляпшэнні кадравага забеспячэння АПК на аснове павышэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў і стварэнню належных жыллёва-бытавых і іншых умоў для іх замацавання на сяле;

- па рацыянальнаму выкарыстанню працоўных і матэрыяльных рэсурсаў, зніжэння выдаткаў вытворчасці, павышэнню матывацыі і прадукцыйнасці працы.

У сельскагаспадарчых арганізацыях раёна за 2017 год аб'ём вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў супастаўных цэнах склаў 121,1 мільёна рублёў. Тэмп росту да ўзроўню 2016 года склаў 112,8%, пры заданні 109,0%, у тым ліку ў галіне раслінаводства 118,5%, у жывёлагадоўчай галіне 108,4%.

Найбольшая ўдзельная вага ў вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі па Карэліцкаму раёне за 2017 год маюць: СВК «Жухавічы» – 15,3%, СВК «Маяк-Заполле» – 14,0%, СВК «Свіцязянка-2003» – 13,7%, дзяржаўнае прадпрыемства «Лукі-Агра» – 11,8%.

У 2017 годзе ў сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена 101,8 тыс. тон збожжа ў вазе пасля дапрацоўкі пры сярэдняй ураджайнасці 48,5 ц/га. Па параўнанні з 2016 годам вытворчасць збожжа павялічылася на 9,9%. Гаспадаркі раёна сабралі 193,4 тыс. тон цукровых буракоў у вазе пасля дапрацоўкі, што складае 126,2% да ўзроўню 2016 года, пры сярэдняй ураджайнасці 520 ц/га. Вырашчана 9287 тон рапсу ў вазе пасля дапрацоўкі, што ў 2 разы больш за ўзровень 2016 года, пры сярэдняй ураджайнасці 35,6 ц/га.

Валавая вытворчасць малака ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах Карэліцкага раёна ў 2017 годзе склала 77857,1 тон, або 102,6% да ўзроўню 2016 года. Сярэдні надой на карову склаў 5972 кілаграма малака, плюс 131 кілаграм да ўзроўню 2016 года, пры павелічэнні колькасці кароў на 4 галавы. Вытворчасць (вырошчванне) буйной рагатай жывёлы ў жывой вазе склала 6643,3 тон, пры сярэднесутачным прыбаўленні ў вазе 723 грамы. Вытворчасць (вырошчванне) свіней у жывой вазе склала 5941,4 тон, што больш за ўзровень 2016 года на 53,7%, сярэднесутачнаепрыбаўленне ў вазе свіней склала 611 грам, плюс 21 грам да ўзроўню 2016 года.