Афіцыйны сайт

Правы і абавязкі зацікаўленых асоб

Правы і абавязкі зацікаўленых асоб, тых, хто звярнуўся за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур

 

Вытрымкі з Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. "Аб асновах адміністрацыйных працэдур»

 

Артыкул 10. Правы зацікаўленых асоб

Зацікаўленыя асобы маюць права:

звяртацца з заявамі ў упаўнаважаныя органы;

бясплатна атрымліваць ад упаўнаважаных органаў прадугледжаныя заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах формы (бланкі) дакументаў, неабходных для звароту за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;

атрымліваць ад упаўнаважаных органаў тлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў;

прымаць удзел у адміністрацыйных працэдурах асабіста і (або) праз сваіх прадстаўнікоў, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі;

знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з разглядам сваіх заяваў, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай або іншай ахоўнай законам тайне;

атрымліваць адміністрацыйныя рашэнні альбо выпіскі з іх;

адклікаць сваю заяву ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;

абскардзіць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні; 

ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.

 

Артыкул 11. Абавязкі зацікаўленых асоб

Зацікаўленыя асобы абавязаны:

ветліва ставіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў у дачыненні да такіх работнікаў;

прадстаўляць ва ўпаўнаважаныя органы дакументы і (або) звесткі, уключаныя ў пералікі дакументаў і (або) звестак, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі, а таксама дакументы, названыя ў абзацах другім-сёмым пункта 2 артыкула 15 гэтага Закона, у выпадку выпатрабавання такіх дакументаў;

уносіць плату, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;

своечасова інфармаваць упаўнаважаныя органы аб змене месца жыхарства (месца знаходжання), месца знаходжання ў перыяд ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;

выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.