Афіцыйны сайт

Культура

Масавыя мерапрыемствы ў аграгарадках Гродзенскай вобласці на чэрвень 2017 г.

Падзейны каляндар Карэліцкага раёна на 2017 год

Кантактныя тэлефоны аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі:
Начальнік аддзела – Іна Міхайлаўна Санчук (801596)21599 Прыёмная – 70815 (тэл./факс) Намеснік начальніка – 22431 В. а. галоўнага бухгалтара – Рвц Аксана Валянцінаўна, 22199 Галоўныя спецыялісты – 22381 e-mail: kultkor@tut.by 2016 год прайшоў пад знакам Года культуры. Таму на працягу ўсяго года дзейнасць клубных устаноў культуры Карэліцкага раёна была накіравана на арганізацыю доступу насельніцтва да культурных каштоўнасцяў, на захаванне і развіццё культурнага патэнцыялу і культурна-гістарычнай спадчыны нашага раёна. Сетка клубных устаноў культуры прадстаўлена Дзяржаўнай установай «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці». У структуру ўстановы ўваходзяць: 7 аддзелаў культуры і вольнага часу;5 сектараў; аддзел рамеснай дзейнасці «Карэліцкі Дом рамёстваў», ДУК «Карэліцкі маладзёжны цэнтр культуры». Усяго працуюць 15 установаў культуры клубнага тыпу, што на 1 ўстанову менш у параўнанні з 2015г. у сувязі з закрыццём з 01.01.2016 г. сектара «Еремичский Дом рамёстваў». Фактычна працуючых: 84 чалавекі, з іх 58 служачыя (кіраўнікі, спецыялісты, іншыя служачыя), 8 маладых спецыялістаў, якія прыйшлі ў клубныя ўстановы ў 2016г.На 01.01.2017 г. у клубных установах культуры раёна працуе 134 фарміравання, дзе займаецца 1594 чалавекі, 14 калектываў аматарскай творчасці носяць званне «народны», «узорны», што з'яўляецца 8 паказчыкам у вобласці. Ранейшым засталося колькасць дзіцячых фарміраванняў – 74 . 8 фарміраванняў працуе на платнай аснове, што з'яўляецца 12 паказчыкам у вобласці.Доля клубных фарміраванняў на 1 КПУ – 8,9. Найбольшая колькасць калектываў аматарскай творчасці сярод усіх жанраў вакальна-харавы жанр – 42 калектыву.